Джон Хартфілд
Джон Хартфілд (John Heartfield, сапраўднае імя Гельмут Герцфельд (ням.: Helmut Herzfeld); 19 чэрвеня 1891, Берлін — 26 красавіка 1968, там жа) — нямецкі мастак, фатограф, плакатыст і дэкаратар. Брат публіцыста і выдаўца Віланда Герцфельда.
Джон Хартфілд | |
---|---|
ням.: John Heartfield | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Helmut Herzfeld |
Дата нараджэння | 19 чэрвеня 1891[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 красавіка 1968[1][2][…] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Franz Herzfeld[d] |
Род дзейнасці | фатограф, мастак, мастак-плакатыст, дызайнер, калажыст, выдавец |
Мастацкі кірунак | Дадаізм |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Вучыўся ў мюнхенскай Школе прыкладнога мастацтва (1907—1911) і ў вучылішчы мастацкага рамяства ў берлінскім Шарлотэнбургу (1912—1914). У 1915 годзе Хельмут Херцфельд амерыканізаваў свае імя і прозвішча, стаўшы Джонам Хартфілдам — такім чынам ён выказаў свой пратэст супраць германскага ваеннага патрыятызму, які захліснуў краіну пасля пачатку Першай сусветнай вайны. Спачатку належаў да групы «палітычных дадаістаў». У 1930—1931 гадах жыў у СССР, у 1933—1950 гадах на эміграцыі ў Празе і Лондане. У 1950 годзе вярнуўся ў ГДР. Стваральнік пралетарскага антыфашысцкага, антыімперыялістычнага фотамантажнага плаката; працаваў таксама ў часопісах, кіно і як мастак кнігі. Лаўрэат Нацыянальнай прэміі ГДР (1957). Яго творчасць вядома з прычыны яго актыўнай барацьбы з нацысцкім рэжымам.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 John Heartfield — 2010.
- ↑ 3,0 3,1 John Heartfield
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.