Ордэн Карла Маркса

Ордэн Карла Маркса (ням.: Karl-Marx-Orden) — вышэйшы ордэн Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі.

Гісторыя

правіць

Ордэн заснаваны 5 мая 1953 года, у 135-ю гадавіну з дня нараджэння Карла Маркса.

Ордэн уручаўся за выдатныя заслугі ў рабочым руху, у развіцці навукі і культуры, у галіне народнай гаспадаркі і пабудове адзінай, незалежнай, міралюбнай Германіі.

Акрамя ордэна, кавалеру прысуджалася прэмія ў памеры 20.000 марак ГДР.

Носiцца на левым боку грудзей.

Апісанне знака

правіць

Знак ордэна вырабляўся з золата 333 пробы і ўяўляў з сябе пакрытую чырвонай эмаллю пяціканцовую зорку, паміж прамянямі якой размешчаны пучкі дубовага лісця. У цэнтры зоркі ў круглым медальёне рэльефны профіль Карла Маркса.

Знак ордэна пры дапамозе злучальнага кольца прымацаваны да металічнай пяцікутнай калодкі, абцягнутай чырвонай муаравай стужкай.

Для штодзённага нашэння мелася планка ордэна, пакрытая чырвонай муаравай стужкай з металічным мініяцюрным дубовым лістком.

Кавалеры

правіць