Рудольф Крэмлічка
Рудольф Крэмлічка (чэшск.: Rudolf Kremlička; 19 чэрвеня 1886, Колін, Цыслейтанія — 3 чэрвеня 1932, Падолі) — чэшскі жывапісец і графік.
Рудольф Крэмлічка | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 чэрвеня 1886[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 чэрвеня 1932[1][2][…] (45 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, графік, настаўнік, ілюстратар |
Вучоба | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жыццё і творчасць
правіцьРудольф Крэмлічка атрымаў мастацкую адукацыю ў 1907—1912 гадах у пражскай Акадэміі прыгожых мастацтваў, пад кіраўніцтвам прафесараў Улаха Букаваца і Багуміра Роўбаліка. Аднак стылістычна Крэмлічка як мастак аказаўся бліжэй да творчасці Максіміліяна Пірнера і Гануша Швайгера; гэтак жа, як і апошні, Крамлічка вывучае стары галандскі жывапіс і пераймае яго.
Раннія палотны Р. Крэмлічкі («Дзяўчынка ў белым трыко» (1915), серыя «Танцоўшчыцы» (1916—1918)) напісаны ў імпрэсіянісцкім стылі. У канцы 1910-х гадоў абазначыўся пералом у творчасці мастака, усё больш пазначаецца яго ўласны, індывідуальны творчы стыль, які імкнецца да неакласіцызму. Палотны цыкла «Прачкі» (1919—1923) нясуць у сабе сацыяльна-палітычны падтэкст, тыповы для еўрапейскага левага мастацтва ў перыяд паміж дзвюма сусветнымі войнамі.
У перыяд з сярэдзіны 1920-х і да пачатку 1930-х гадоў Р. Крэмлічка стварае свае вялікія творы — пераважна гэта палотны ню: «Жанчыны на беразе» (1925), «Купальшчыцы» (1931). Акрамя гэтага, ён малюе пейзажы: «гавань Дуіна каля Трыеста» (1927), «Паруснікі ў порце» (1928), «Скалы і мора» (1930), віды гарадоў (цыкл карцін «Фларэнцыя»). Адной з найбольш значных заказаў мастака ў гэты перыяд была мазаіка для палаца Фелікс на Вацлаўскай плошчы ў Празе.
Зноскі
- ↑ а б https://rkd.nl/explore/artists/46392 Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ а б Rudolf Kremlicka
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých magistrátní úřadovny Vinohrady, sign. MGVIN Z4, s. 118 — Т. MGVIN Z4. — С. 118.
- ↑ BillionGraves — 2011.
- ↑ а б в г Vědecká knihovna v Olomouci Rudolf Kremlička // REGO Праверана 1 красавіка 2024.