Міхаіл Паўлавіч Судакоў
Міхаіл Паўлавіч Судакоў (нар. 12 красавіка 1920, в. Глазуны, Ржэўскі раён, Цвярская вобласць — 30 снежня 1943, г. п. Лёзна, Віцебская вобласць) — Герой Савецкага Саюза (1944).
Міхаіл Паўлавіч Судакоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 красавіка 1920 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 снежня 1943 (23 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | танкавыя войскі |
Званне | старшы лейтэнант |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьЧлен КПСС з 1943 года. Да вайны працаваў на ліцейна-механічным заводзе ў г. Любліна (цянер у межах Масквы). На фронце з 1941 года. Камандзір танкавага ўзвода гвардыі старшы лейтэнант М. П. Судакоў вызначыўся ў 1943 годзе ў баях за вызваленне Віцебскай вобласці. 25-29 снежня 1943 года каля чыгункі Віцебск-Смаленск і на шашы Віцебск-Орша з узводам знішчыў 40 агнявых кропак, 10 процітанкавых гармат, 6 мінамётаў, 2 бронемашыны, 16 аўтамашын, 2 самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі праціўніка, больш за 150 нямекіх салдатаў. Памёр ад ран 30 снежня 1943 года. Пахаваны у гарадскім пасёлку Лёзна, на магіле пастаўлены помнік.
Памяць
правіцьІмем героя названы вуліцы ў Маскве і Лёзне, на будынку ліцейна-механічнага завода на якім працаваў, устаноўлена мемарыяльная дошка[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.