Пінскае партызанскае злучэнне
Пінскае партызанскае злучэнне — дзейнічала пад кіраўніцтвам Пінскага падпольнага абкома КП(б)Б. Падпольны абком у лістападзе 1942 года стварыў штаб партызанскіх атрадаў Пінскай вобласці, які да студзеня 1943 года наладзіў сувязь і аб’яднаў партызанскія атрады Камарова (Каржа), імя Шчорса (у красавіку 1943 перададзены Брэсцкаму партызанскаму злучэнню), В. А. Васільева, імя Кірава, імя Чапаева, В. А. Дамброўскага, імя Суворава, імя Лазо, «За савецкую Беларусь», імя М. Ц. Шыша (усяго 1855 партызан).
Пінскае партызанскае злучэнне | |
---|---|
Гады існавання | 1942 — 1944 |
Краіна | СССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Савецкі партызанскі рух у Беларусі |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 8431 партызан (1944) |
Дыслакацыя | Пінская вобласць |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
|
Камандаванне
правіцьУпаўнаважаны ЦК КП(б)Б і БШПР па Пінскай вобласці, сакратар Пінскага падпольнага абкома КП(б)Б Аляксей Яўхімавіч Кляшчоў.
Камандзіры:
- Васіль Захаравіч Корж (лістапад 1942 — ліпень 1944)
- Аляксей Яўхімавіч Кляшчоў (май — кастрычнік 1943, выконваў абавязкі).
Начальнік штаба:
- М. С. Фядотаў (люты 1943 — ліпень 1944).
Для кіраўніцтва партызанскім рухам у Пінскім, Іванаўскім, Лагішынскім, Драгічынскім, Жабчыцкім раёнах у студзені 1943 года створаны міжраённы штаб, (у красавіку 1943 года скасаваны), у які ўваходзілі 1-ы сакратар Іванаўскага падпольнага РК КП(б)б Фёдар Сямёнавіч Кунькоў, М. Л. Праходскі, С. Ц. Бандарэнка. Для арганізацыі партызанскага руху і аб’яднання асобных груп і атрадаў у Столінскі і Давыд-Гарадоцкі раёны была накіравана група (14 чалавек) на чале з Х. І. Севасцьянчыкам і П. П. Тамілавым.
Склад
правіцьУ 1943 годзе ў складзе злучэння сфарміравана сем брыгад:
- Партызанская брыгада імя С. М. Будзённага;
- Партызанская брыгада імя У. І. Леніна;
- Партызанская брыгада імя В. М. Молатава;
- Партызанская брыгада імя С. М. Кірава;
- Партызанская брыгада імя В. У. Куйбышава;
- Пінская партызанская брыгада;
- Партызанская брыгада «Савецкая Беларусь»
і асобны (штабны) партызанскі атрад імя І. І. Чуклая; усяго 8431 партызан.
У лютым — сакавіку і 7 — 14 ліпеня 1944 года злучылася з Чырвонай Арміяй.
Аляксею Яўхімавічу Кляшчову і Васілю Захаравічу Каржу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.:І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.