Свята-Георгіеўская царква (Чудзін)
Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у Чудзіне Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Праваслаўная царква | |
Чудзінская Свята-Георгіеўская царква | |
---|---|
52°43′42″ пн. ш. 26°58′05″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Чудзін |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
Дата пабудовы | 1867 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000170 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьНа могілках. Пабудавана ў 1867 г. з дрэва. Была прыпісана да Спаса-Праабражэнскай царквы в. Будча. Перад царквой пастаўлена 1-ярусная вертыкальна ашаляваная званіца з шатровым пакрыццём. У 1898 г. пры царкве пабудавана драўляная царкоўнапрыходская школа.
Архітэктура
правіцьПомнік народнага дойлідства. Прамавугольны выцягнуты па падоўжнай восі зруб завершаны 3-граннай апсідай, з супрацлеглага фасада далучаецца прамавугольны прытвор з ганкам. Яруснасць храма ствараюць рознавялікія 2-схільныя дахі зрубаў, цэнтральны завершаны гранёным барабанам з шатровым верхам.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
- Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 799. Воп. 33. Арк. 91.
Спасылкі
правіць- Свята-Георгіеўская царква (Чудзін) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Георгіеўская царква (Чудзін) на сайце Radzima.org
- Свята-Георгіеўская царква (Чудзін) на сайце Глобус Беларусі (руск.)