Спаса-Праабражэнская царква (Будча)
Царква Праабражэння Гасподняга — праваслаўны храм у вёсцы Будча (Ганцавіцкі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь), у цэнтры вёскі на могілках.
Праваслаўны храм | |
Спаса-Праабражэнская царква | |
---|---|
52°45′32″ пн. ш. 26°50′36″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Будча |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Благачынне | Ганцавіцкае |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідства |
Дата заснавання | дзейнічае |
Дата пабудовы | 1896 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000162 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1896 г. з дрэва на месцы старога храма.
Архітэктура
правіцьПомнік народнага дойлідства. Царква ўяўляе сабой пяцізрубны аб’яднаны ў цэнтрычную крыжовую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю храм. Асноўны кубападобны аб’ём завершаны васьмігранным барабанам з высокім шатром. Далучаныя да яго прырубы прытвора і апсіды накрыты двухсхільнымі дахамі. Тры ўваходы ў храм аформлены ганкамі з навісямі. Вертыкалізм храма падкрэслены шалёўкай сцен, дэкарыраваных разьбой на франтонах, фрызах, ліштвах стральчатых аконных праёмаў.
У малітоўную залу шырокімі прасветамі адкрываюцца бакавыя прыдзелы, апсіда і прытвор.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл. — С. 153—154
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Спаса-Праабражэнская царква (Будча)
- Спаса-Праабражэнская царква (Будча) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Спаса-Праабражэнская царква (Будча) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Фотаальбом на сайце Ганцавіцкага краязнаўчага партала
- Спаса-Праабражэнская царква (Будча) на сайце «Архіварта»