Чудзінскі сельсавет
Чу́дзінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Чудзін.
Чудзінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Ганцавіцкі раён |
Уключае | 3 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Чудзін |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 1 598 |
|
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Створаны 12 кастрычніка 1940 года ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Чудзін. З 8 студзеня 1954 года — у Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Рожанскага сельсавета з цэнтрам у вёсцы Вялікі Рожан[1], які 22 снежня 1959 перайменаваны ў Чудзінскі, а цэнтр перанесены ў Чудзін[2]. 22 снежня 1959 года ў склад сельсавета з Дзяніскавіцкага сельсавета перададзена вёска Будча. 25 снежня 1962 года падчас скасавання Ганцавіцкага раёна населеныя пункты Баравая, Вялікі Рожан, Добрая Лука, Новы Рожан і Чырвоныя Хутары перададзены ў склад Любанскага раёна Мінскай вобласці[3]. З 25 снежня 1962 па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Ляхавіцкага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Ганцавіцкага раёна.
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 1598 чалавек[4], з іх 99,2 % — беларусы[5].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 18.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962 г. Об укрупнении сельских районов БССР Архівавана 11 верасня 2019.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
ЛітаратураПравіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.