Дзяніскавіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
Дзяні́скавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр і адзіны населены пункт — вёска Дзяніскавічы.
Дзяніскавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Ганцавіцкі раён |
Уключае | 1 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Дзяніскавічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 778 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года — у Брэсцкай вобласці. 22 снежня 1959 года ў склад Чудзінскага сельсавета перададзена вёска Будча[1]. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Ляхавіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Дзяніскавіцкага сельсавета быў 1 населены пункт[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1223 чалавекі[3], з іх 98,9 % — беларусы, [4]; паводле перапісу 2019 года — 778 чалавек[5].
Крыніцы
правіць- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 18. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.