Дзмітрый Рыгоравіч Лявіцкі
Дзмітрый Рыгоравіч Лявіцкі (каля 1735 года, Кіеў — 1822, Санкт-Пецярбург) — расійскі мастак-жывапісец ўкраінскага паходжання, майстар параднага і камернага партрэта. Акадэмік Імператарскай Акадэміі мастацтваў.
Дзмітрый Рыгоравіч Лявіцкі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1735[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 (16) красавіка 1822 ці 4 красавіка 1822[3] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Grigori Kirillovich Levitzky[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт і партрэтны жывапіс[d] |
Вучоба | |
Уплыў | Аляксей Пятровіч Антропаў і Grigori Kirillovich Levitzky[d] |
Уплыў на | Уладзімір Лукіч Баравікоўскі і Lavrenty Kalinovsky[d] |
![]() |
Вучыўся выяўленчаму мастацтву ў бацькі і ў жывапісца А. П. Антропава (з 1758 года). Удзельнічаў разам з бацькам у роспісе Андрэеўскай царквы ў Кіеве (сярэдзіна 1750-х гадоў).
Каля 1758 года Лявіцкі пераехаў у Санкт-Пецярбург. Вучыўся ў Акадэміі мастацтваў.
У Пецярбургу Лявіцкі працягваў займацца ў Антропава. Вядомасць Лявіцкаму прынеслі карціны, выстаўленыя ў экспазіцыі Акадэміі мастацтваў (1770). У тым жа годзе за партрэт А. Ф. Какорынава Лявіцкі атрымаў званне акадэміка. Выкладаў у Акадэміі мастацтваў (1771—1788), быў кіраўніком партрэтнага класа.
Зноскі
- ↑ Dmitry Levitsky
- ↑ Dmitry Grigoryevich Levitsky // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.