Руслана
Русла́на Сцяпа́наўна Лыжы́чка (укр.: Руслана Степанівна Лижичко; сцэнічны псеўданім — Руслана; нарадзілася 24 мая 1973, Львоў) — вядомая ўкраінская спявачка, палітык, танцоўшчыца, музычны прадзюсар, кампазітар, дырыжор, піяністка, радыёвядучая. У 2004 годзе Руслана перамагла ў конкурсе «Еўрабачанне 2004» з песняй «Дзікія танцы» (англ.: Wild Dances).
Руслана | |
---|---|
укр.: Руслана Степанівна Лижичко | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Руслана Сцяпанаўна Лыжычка |
Дата нараджэння | 24 мая 1973 (51 год) |
Месца нараджэння | |
Краіна | Украіна |
Муж | Oleksandr Ksenofontov[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка, дырыжорка, кампазітарка, танцоўшчыца, піяністка, палітык, музычны прадзюсар, радыёвядучы, актрыса |
Пеўчы голас | кантральта[d] |
Інструменты | гітара, фартэпіяна, ударныя музычныя інструменты, трамбіта і вакал |
Жанры | поп, поп-рок, этна-рок, паўэр-поп, фолк |
Супрацоўніцтва |
T-Pain, Missy Elliott, Славі Трыфанаў, Варвара, Віталь Казлоўскі |
Лэйблы | EMI, Warner Music Group |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя |
|
Член у | |
Узнагароды |
|
ruslana.ua . | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Біяграфія
правіцьРуслана нарадзілася і выхоўвалася ў Львове. Яшчэ дзіцём спявала ў гурце «Орион», а потым у дзіцячым ансамблі «Усмішка». Скончыла музычнае вучылішча і паступіла на дырыжорскі факультэт Львоўскай кансерваторыі. Прафесійна грае на фартэпіяна. У 1993 годзе Руслана і Аляксандр Ксенафонтаў (з кім яна пабралася шлюбам праз два гады) асноўваюць рэкламную студыю «Люксэн». Руслана агучвае шматлікія радыёрэкламы, у тым ліку кампаній Oriflame i Coca-Cola. У сярэдзіне 90-х бярэ ўдзел у некалькіх музычных праектах, перамагае на ўкраінскіх песенных конкурсах. У 1998 годзе Руслана выдае свой першы альбом «Імгненне вясны» (укр.: Мить весни), які набывае папулярнасць. У 1999 годзе Руслана ўдзельнічае ў запісе каляднага мюзіклу «Апошнія каляды 90-х» (укр.: Останнє Рiздво 90-x), які атрымвае ўзнагароду «Фільм году» ва Украіне. У 2003 годзе яе альбом «Дзікія танцы» (укр.: Дикі танці) ва Украіне быў прададзены тыражом больш як 100 000 асобнікаў і стаў плацінавым. 16 мая 2004 года Руслана перамагла ў музычным конкурсе «Еўрабачанне 2004», які праходзіў у Стамбуле (Турцыя) з песняй «Дзікія танцы» (англ.: Wild Dances).
Дыскаграфія
правіцьАльбомы
правіць- Мить весни — Дзвінкий вітер (Імгненне вясны — Лепшыя канцэрты Звонкага ветру, 1996, 1998)
- Останнє різдво 90-x (Апошнія каляды 90-х, 1999)
- Найкраще (2001)
- Добрий вечір, тобі… (2002)
- Дикі танці (Дзікія танцы, 2003)
- Дикі танці + Євробонус (2004)
- Wild Dances (2004)
- Wild Dances (New Year Edition) (2005)
- Wild. Club’in (2005)
- Амазонка (2008)
- Wild Energy (2008)
Сінглы
правіцьЗноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Руслана
- ruslana.ua — афіцыйны сайт Русланы
- Афіцыйны міжнародны фан-клуб(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2012. Праверана 19 мая 2022.
- RuslanaTV(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 24 мая 2012.
- Знакамітасці Украіны. Лыжычка Руслана(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2012. Праверана 2 лютага 2013.
- Выступ на конкурсе «Еўрабачанне 2004» на YouTube
- Руслана на Last.fm
- Руслана: «Нягледзячы ні на што, я ўсё адно застаюся сапраўднай украінкай!»(недаступная спасылка). «Далягляд плюс!». Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2014. Праверана 2 лютага 2013.
- Афіцыйная старонка Руслана у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте»