Народны артыст Украіны
Народны артыст Украіны (укр.: Народний артист України) — ганаровае званне, якое прысвойваецца выдатным дзеячам мастацтва Украіны, асабліва якія вызначыліся ў справе развіцця тэатра, музыкі і кіно.
Народны артыст Украіны | |
---|---|
укр.: Народний артист України | |
Арыгінальная назва | укр.: Народний артист України |
Краіна | Украіна |
Тып | ганаровае званне[d] |
Каму ўручаецца | артыстам, музыкантам, балетмайстрам, дырыжорам, драматургам, кампазітарам, рэжысёрам, кінааператарам, хормайстрам, дыктарам тэлебачання і радыёвяшчання |
Кім уручаецца | прэзідэнтам Украіны |
Падставы ўзнагароджання | за выбітнае выканальніцкае майстэрства, стварэнне высокамастацкіх вобразаў, спектакляў, кінафільмаў, якія атрымалі міжнароднае прызнанне, за асаблівыя заслугі ў развіцці айчыннай культурна-мастацкай спадчыны. |
Дата заснавання | 2000 |
Статус | прысвойваецца |
Статыстыка ўзнагароджанняў | |
Колькасць | 889 |
Чарговасць узнагарод | |
Малодшая | Заслужаны артыст Украіны |
Адпавядае | Народны артыст Украінскай ССР |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Згодна з Палажэннем аб ганаровых званнях Украіны ад 29 чэрвеня 2001 года, гэта званне прысвойваецца:
рэжысёрам, артыстам тэатраў, кіно, эстрады, цырка, прафесійных ансамбляў і харавых калектываў, дырыжорам аркестраў, кампазітарам, музыкантам, дыктарам тэлебачання і радыёвяшчання за выбітнае выканальніцкае майстэрства, стварэнне высокамастацкіх вобразаў, спектакляў, кіно, развіцця айчыннага культурна-мастацка.
Ганаровыя званні ў адпаведнасці з Палажэннем прысвойваюцца толькі пры жыцці. Як правіла, дадзенай узнагародай узнагароджваюць не раней, чым праз дзесяць гадоў пасля прысваення звання «Заслужанага артыста Украіны».