Васіль Аляксандравіч Сухамлінскі
Васіль Аляксандравіч Сухамлінскі (укр.: Василь Олександрович Сухомлинський; 28 верасня 1918, в. Васыліўка, Александрыйскі павет, Херсонская губерня — 2 верасня 1970, пас. Паўлыш, Ануфрыеўскі раён, Кіраваградская вобласць, Украінская ССР) — украінскі савецкі педагог. Член-карэспандэнт Акадэміі педагагічных навук СССР (1968), кандыдат педагагічных навук (1955), заслужаны настаўнік школы Украінскай ССР (1958), Герой Сацыялістычнай Працы (1968).
Васіль Аляксандравіч Сухамлінскі | |
---|---|
укр.: Василь Олександрович Сухомлинський | |
![]() | |
Дата нараджэння | 28 верасня 1918[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 верасня 1970[1] (51 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | настаўнік, пісьменнік, журналіст |
Навуковая ступень | кандыдат педагагічных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Скончыў Палтаўскі педагагічны інстытут (1939). Выкладаў украінскую мову і літаратуру ў сельскіх школах Ануфрыеўскага раёна Кіраваградскай вобласці. У 1944—1948 гадах загадчык Ануфрыеўскага райана. З 1948 года дырэктар Паўлышскай сярэдняй школы, якая стала своеасаблівай навуковай лабараторыяй, дзе ўвесь педагагічны калектыў удзельнічаў у шматгадовай доследна-эксперыментальнай дзейнасці.
Аўтар навуковых прац па праблемах практычнай педагогікі. Стварыў арыгінальную педагагічную сістэму заснаваную на антрапалагічным падыходзе, гарманізацыі форм, сродкаў і метадаў педагагічнай дзейнасці, прызнання асобы дзіцяці вышэйшай каштоўнасцю працэсаў выхавання і адукацыі.
Беларускія перакладыПравіць
- Блакітныя жураўлі: апавяданні, казкі / Васіль Сухамлінскі; пераклад з украінскай мовы, [прадмова] В. Віткі; агульная рэдакцыя Я. Брыля. — Мінск: Народная асвета, 1971.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Сухомлинский Василий Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
ЛітаратураПравіць
- Вітка В. «Сэрца аддаю дзецям»: Настаўнік // Вітка В. Выбр. творы. Т. 2. Мн., 1973.
- Сухамлінскі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.