Палтаўскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя Уладзіміра Караленкі

Палтаўскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя Уладзіміра Караленкі (укр.: Полтавський національний педагогічний університет імені Володимира Короленка) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова педагагічнага профілю са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Палтаве. Названы ў гонар Уладзіміра Караленкі, рускага пісьменніка украінска-польскага паходжання.

Палтаўскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя Уладзіміра Караленкі
(ПНПУ)
Полтавський національний педагогічний університет імені Володимира Короленка
Арыгінальная назва Полтавський національний педагогічний університет імені Володимира Короленка
Міжнародная назва Poltava V.G. Korolenko National Pedagogical University
Заснаваны 1914
Рэктар Марына Віктараўна Грынёва
Студэнты 8500
Аспірантура 80
Дактары 34
Прафесары 40
Юрыдычны адрас вул. Астраградскага 2, 36000 Палтава, Украіна
Сайт pnpu.edu.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Ва ўніверсітэце працуюць 463 выкладчыкі, сярод якіх 34 дактары навук, прафесараў і каля 200 кандыдатаў навук, дацэнтаў. Студэнты навучаюцца па сістэме бакалаўр-магістр. Сёння ўніверсітэт размяшчаецца ў чатырох навучальных карпусах, мае чатыры інтэрнаты на 1300 месцаў, спартыўны комплекс. Пры ўстанове дзейнічаюць уласны батанічны сад, вытворчыя майстэрні, санаторый-прафілакторый, у якім адначасова аздараўляюцца да 50 студэнтаў. Бібліятэка ўніверсітэта налічвае звыш 540 тысяч тамоў і з’яўляецца буйнейшым кнігасховішчам у Палтаўскай вобласці. Ва ўніверсітэце функцыянуюць музеі гісторыі ўніверсітэта, геалагічны музей імя У. Вярнадскага, музей эвалюцыі прыроды, археалагічны музей, музей украінскага рушнікарства, музей народнай артысткі Украіны Раісы Кірычэнка, а таксама мемарыяльныя аўдыторыі У. Караленкі, А. Макаранкі, В. Сухамлінскага, Н. Астраградскага, Ю. Кандрацюка і інш.

Факультэты правіць

  • Гісторыі і геаграфіі
  • Прыродазнаўства
  • Псіхолага-педагагічны
  • Тэхналогій і дызайну
  • Фізіка-матэматычны
  • Фізічнага выхавання
  • Філалогіі і журналістыкі

Рэктары правіць

  • 2009—2021 — Мікалай Іванавіч Сцепаненка
  • 2021 — Марына Віктараўна Грынёва

Спасылкі правіць