Ціт Пятровіч Пратасеня

вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі

Ціт Пятровіч Пратасе́ня (7 верасня 190213 лістапада 1965) — савецкі вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі, доктар ветэрынарных навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1965).

Ціт Пятровіч Пратасеня
Дата нараджэння 7 верасня 1902(1902-09-07)
Месца нараджэння вёска Пагост, Слуцкі павет, Мінская губерня
Дата смерці 13 лістапада 1965(1965-11-13) (63 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера ветэрынарыя
Месца працы Ленінградскі ветэрынарны інстытут, Новачаркаскі зоаветэрынарны інстытут
Навуковая ступень доктар ветэрынарных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Ленінградскі ветэрынарны інстытут
Навуковы кіраўнік Я. С. Лондан  (руск.), Н. І. Шахор
Партыя
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Медаль «За абарону Каўказа»
Медаль «За абарону Каўказа»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»

Біяграфія

правіць

Ц. П. Пратасеня нарадзіўся ў вёсцы Пагост Слуцкага павета Мінскай губерні (зараз у Салігорскім раёне Мінскай вобласці). Скончыў народнае вучылішча, у 1914 годзе паступіў на вучобу ў вышэйшае пачатковае вучылішча ў Слуцку, якое скончыў у 1919 г. У 1920 г. паступіў ў інжынерна-будаўнічы тэхнікум, пакінуў яго ў сувязі з эвакуацыяй і ў 1923 годзе паступіў у Ленінградскі ветэрынарны інстытут. Пасля заканчэння інстытута ў 1929 годзе Ц. П. Пратасеня быў накіраваны працаваць ветэрынарным урачом у Абаканскі раён Хакаскай аўтаномнай акругі. Праз некалькі месяцаў быў адазваны ў Ленінградскі ветэрынарны інстытут, дзе працаваў у якасці малодшага асістэнта, аспіранта, дацэнта кафедры паталагічнай фізіялогіі і намесніка па завочнаму навучанню. У 1934 годзе скончыў вячэрняе аддзяленне універсітэта марксізма-ленінізма пры Акадэміі навук у Ленінградзе. У сакавіку 1939 г. Ц. П. Пратасеня прызначаны на пасаду дырэктара Новачаркаскага зоаветэрынарнага інстытута імя 1-й Коннай арміі, на якой працаваў да лістапада 1948 г.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны Ц. П. Пратасеня заставаўся ў Новачаркаску, арганізоўваў эвакуацыю інстытута ў горад Казалінск (Казахская ССР). Пасля вяртання у Новачаркаск добраахвотна ўступіў ў рады абаронцаў горада, у складзе знішчальнага атрада НКУС прымаў удзел у вызваленні Новачаркаска і Сальска. Быў цяжка паранены.

Пасля вызвалення Новачаркаска Ц. П. Пратасеня займаўся аднаўленнем работы ў ім зоаветэрынарнага інстытута, якім кіраваў да 1948 года. Пакінуўшы пасаду дырэктара ў сувязі з пагаршэннем стану здароўя, Ц. П. Пратасеня працягваў займацца навуковай дзейнасцю, займаючы да 1965 года пасаду загадчыка кафедры.

Неаднаразова выбіраўся дэпутатам Новачаркаскага гарадскога савета, членам гарадскога камітэта КПСС.

Навуковая дзейнасць

правіць

Ц. П. Пратасені належаць навуковыя працы па страваванні, абмене рэчываў мерах барацьбы з лейкозамі буйной рагатай жывёлы і інш. Стварыў праблемную лабараторыю па вывучэнню лейкозаў, кіраўніком якой з'яўляўся. Па ініцыятыве Ц. П. Пратасені калектывам навуковых супрацоўнікаў упершыню ў «СССР» было распрацавана «Положение о мероприятиях по борьбе с лейкозом» (адобрана навукова-тэхнічным саветам Міністэрства сельскай гаспадаркі РСФСР 28 мая 1963 г. і прынятае ў якасці афіцыйнай Інструкцыі па барацьбе з лейкозам).

Навуковая дзейнасць Ц. П. Пратасені знайшла адлюстраванне ў каля 70 навуковых прац (у тым ліку 3 падручнікі і 1 вучэбны дапаможнік), апублікаваных у айчынных і замежных выданнях. Сярод апублікаваных

  • «Влияние операции ангиостомии на организм собак и на каталазные свойства их крови» і «О связи каталазных свойств крови с процессами обмена веществ» (1928),
  • «Об углеводном и солевом эндогенном обмене у животных» (1932),
  • «Углеводный и солевой обмен в интермедиарной области при покое и движении животных» (1933),
  • «Сахарный и солевой обмен в интермедиарной области животных. Сообщение 2-е» (1934),
  • «Пищеварение и всасывание белков в кишечнике лошади при покое и в движении» (1934),
  • падручнік для тэхнікумаў «Патологическая физиология и патологическая анатомия» (разам з П. В. Мараевым, 5 выд., М., 1956),
  • брашура «Передовой опыт производства свинины в хозяйствах Ростовской области»,
  • «Патологическая физиология и патологическая анатомия животных» (М., 1961)
  • «Упрощённый, закрытый способ операции павловского желудочка у животных» (1961)
  • «Фистульно-ангиостомический метод исследования пищеварения и обмена веществ у свиней» (1962)

і інш.

Ц. П. Пратасеня тройчы ўдзельнічаў ва Усесаюзнай сельскагаспадарчай выставе, выступаў з лекцыямі і дакладамі на з'ездах, канферэнцыях і семінарах у Маскве, Ленінградзе, Варонежы, Харкаве і іншых гарадах, у падшэфных калгасах і саўгасах.

У 1965 годзе пад кіраўніцтвам Ц. П. Пратасені выканана кандыдацкая дысертацыя «Динамика аминокислот крови органов у крупного рогатого скота при лейкозе».

Узнагароды

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць