Адкрыць галоўнае меню

Лейкоз (лейкемія, алейкемія, рак крыві, белакроўе) — кланальнае злаякаснае (неапластычнае) захворванне крывятворнай сістэмы. Да лейкозаў адносіцца шырокая група такіх захворванняў, розных па сваёй этыялогіі. Пры лейкозах злаякасны клон утвараецца з няспелых гемапаэтычных клетак касцявога мозгу.

Лейкоз
Acute leukemia-ALL.jpg
Мікрапрэпарат костнага мозгу хворага на вострую В-лімфацытарную лейкабластную лейкемію.
МКХ-10 C91.91.-C95.95.
МКХ-9 208.9208.9
МКЗ-А 9800-9940
DiseasesDB 7431 7431
MeSH D007938 D007938

Цячэнне хваробыПравіць

Пры лейкозе пухлінавая тканка першапачаткова разрастаецца ў месцы лакалізацыі касцявога мозгу і паступова замяшчае нармальныя парасткі крыватвору. У выніку гэтага працэсу ў хворых лейкозам заканамерна развіваюцца розныя варыянты цытапеній — анемія, тромбацытапенія, лімфацытапенія, гранулацытапенія, што прыводзіць да падвышанай крывацечнасці, кровазліцця, прыгнечання імунітэту з далучэннем інфекцыйных ускладненняў.

Метастазаванне пры лейкозе суправаджаецца з’яўленнем лейкозных інфільтратаў у розных органах — печані, селязёнцы, лімфатычных вузлах і інш. У органах могуць развівацца змены, абумоўленыя абтурацыяй сасудаў пухлінавымі клеткамі — інфаркты, язвава-некратычныя ўскладненні.