Мікалай Уладзіміравіч Даменікан
Мікалай Уладзіміравіч Даменікан (1 сакавіка 1932, в. Грускова Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці — 15 лютага 2012) — дзяржаўны дзеяч. Герой Сацыялістычнай Працы (1985).
Мікалай Уладзіміравіч Даменікан | |
---|---|
Нараджэнне |
1 сакавіка 1932 |
Смерць |
15 лютага 2012 (79 гадоў) |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык, дзяржаўны дзеяч |
Узнагароды |
Біяграфія Правіць
Скончыў Ленінградскі ветэрынарны інстытут (1955), Мінскую ВПШ (1971). З 1955 года працаваў ветурачом, старшынёй калгаса «Чырвоная Зара», намеснікам дырэктара саўгаса «Зеляневічы» Ружанскага раёна. У 1965—1971 гадах 1-ы намеснік начальніка Брэсцкага абласнога ўпраўлення сельскай гаспадаркі. У 1971—1973 гадах старшыня Кобрынскага, у 1991—1995 гадах — Баранавіцкага райвыканкамаў, у 1973—1991 гадах 1-ы сакратар Баранавіцкага райкама КПБ, з 1995 года працаваў галоўным спецыялістам Баранавіцкага райвыканкама.
Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь у 1975—1996 гадах.
Узнагароды Правіць
Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена за поспехі ў вытворчасці прадуктаў жывёлага-доўлі ў зімовы перыяд 1984/85 гадоў і датэрміновае выкананне заданняў 11-й пяцігодкі.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна (двойчы), Працоўнага Чырвонага Сцяга (двойчы), «Знак Пашаны», залатым, 3 сярэбранымі і 3 бронзавымі медалямі ВДНГ СССР (1965, 1967, 1970), Ганаровымі граматамі і граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, Вярхоўнага Савета БССР, Брэсцкіх аблвыканкама і абкама КПБ, абласнога Савета прафсаюзаў і іншымі ўзнагародамі[1].