Уладзімір Аляксандравіч Баум
Уладзі́мір Алякса́ндравіч Баум (6 жніўня 1922, в. Карыціскі, Беластоцкае ваяводства) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].
Уладзімір Аляксандравіч Баум | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 жніўня 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 сакавіка 2018 (95 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія
правіцьСкончыў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт. З 1950 па 1954 год — рабочы, механік, старшыня завкама Гродзенскага камбіната будматэрыялаў.
З 1954 года старшыня калгаса імя XXII з’езда КПСС (да 1961 года калгас «Стаханавец», на 2012 год — СПК імя Баума[2]) Іўеўскага раёна.
З 1990 года на пенсіі.
Узнагароды
правіцьЗа прадуманую, разлічаную на годнае жыццё людзей забудову цэнтральнай сядзібы калгаса імя XXII партз’езда (в. Геранёны) У. А. Баум быў узнагароджаны залатым медалём ВДНГ СССР[3].
Званне Героя прысвоена за поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў. Член Рэвізійнай камісіі КПБ у 1961-66. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963-67[1].
За час працы старшынёй калгаса быў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны»[3].
Зноскі
- ↑ а б Баум Владимир Александрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 46. — 737 с.
- ↑ СПК им. Баума Архівавана 2 лютага 2014. (руск.)
- ↑ а б Баум Владимир Александрович (руск.)
Спасылкі
правіць- Уладзімір Аляксандравіч Баум на сайце «Героі краіны»