Іван Іванавіч Будзевіч
Іван Іванавіч Будзевіч (25 снежня 1940, горад Ліда, Гродзенская вобласць — 18 студзеня 2014) — беларускі вучоны ў галіне біятэхналогіі ў жывёлагадоўлі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1992), прафесар (1996). Член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996—2002), член-карэспандэнт НАН Беларусі (2003).
Іван Іванавіч Будзевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 снежня 1940 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 студзеня 2014[1] (73 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | біятэхналогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1968). З 1968 г. галоўны заатэхнік Упраўлення сельскай гаспадаркі Смалявіцкага райвыканкама Мінскай вобласці. З 1976 г. малодшы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, з 1985 г. загадчык лабараторыі, з 1988 г. загадчык аддзела, у 1996—2003 гг. намеснік дырэктара па навуковай рабоце, адначасова загадчык лабараторыі Беларускага навукова-даследчага інстытута жывёлагадоўлі, у 2003—2007 гг. навуковы супрацоўнік, у 2007—2014 гг. навуковы кансультант Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі.
Навуковы і практычны ўклад
правіцьНавуковыя працы ў галіне біятэхналогіі ўзнаўлення сельскагаспадарчых жывёл, біятэхналогіі рэпрадукцыі буйной рагатай жывёлы. Упершыню ў рэспубліцы ажыццявіў комплексныя даследаванні тэарэтычных, метадычных і практычных аспектаў біятэхналогіі трансплантацыі эмбрыёнаў у малочнай і мясной жывёлагадоўлі, якія дазваляюць значна паскорыць стварэнне высокапрадукцыйных статкаў жаданых генатыпаў. На падставе вывучэння ўплыву розных біялагічных, тэхналагічных фактараў, гарманальнага і біяхімічнага статусу арганізму жывёл, вывучэння абмену рэчываў ім прапанавана тэарэтычнае абгрунтаванне і ажыццёўлена комплексная распрацоўка найбольш дасканалых метадаў атрымання, захоўвання і перасадкі біяматэрыялу, якія з’яўляюцца галоўнымі звёнамі ў тэхналагічным працэсе трансплантацыі эмбрыёнаў буйной рагатай жывёлы.
Аўтар больш за 200 навуковых прац, 15 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў. Падрыхтаваў 7 кандыдатаў навук.
Асноўныя працы
правіць- Организация и опыт внедрения метода трансплантации эмбрионов в Белоруссии // Молочное и мясное скотоводство. 1992.
- Состояние, практика использования и перспективы трансплантации эмбрионов в селекции крупного рогатого скота Республики Беларусь. Мн., 1998.
- Новые биотехнологические методы в ускорении селекционного процесса крупного рогатого скота (совм. с И. П. Шейко) // Аграрная наука на рубеже ХXI века. Материалы общего собрания Академии аграрных наук РБ. Мн., 2000.
- О некоторых результатах научных разработок в технологии искусственного воспроизводства свиней. 2007.
- Оплодотворяющая способность спермы и транмиссия чужеродной ДНК потомству от первичных по гену лактоферрина человека козлов-производителей. 2010.
Зноскі
- ↑ Беларусь у асобах і падзеях Праверана 10 снежня 2023.
Літаратура
правіцьСпасылкі
правіць- Іван Іванавіч Будзевіч у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)