Мікалай Фёдаравіч Лоўчы
Мікалай Фёдаравіч Ло́ўчы[1] (нар. 1 лістапада 1930) — вучоны ў галіне лесазнаўства, фізіялогіі і біяхіміі раслін, доктар біялагічных навук (1992), прафесар.
Мікалай Фёдаравіч Лоўчы | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 лістапада 1930 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 снежня 2020 (90 гадоў) |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук (1992) |
Альма-матар | |
Прэміі |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Каменка Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1949 годзе скончыў сярэднюю школу, у 1954 годзе — Беларускі лесатэхнічны інстытут імя С. М. Кірава. Працаваў майстрам навучання на кафедры лясных культур, са снежня 1957 г. інжынерам у Аршанскім лясгасе. У 1957—1960 гг. праходзіў навучанне ў аспірантуры пры кафедры глебазнаўства і батанікі Беларускага лесатэхнічнага інстытута. У 1963 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Процессы заболачивания почв и их влияние на произрастание лесных насаждений» (навуковы кіраўнік — П. П. Рагавой). З 1960 г. М. Ф. Лоўчы працуе ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі, з 1982 года на пасадзе загадчыка лабараторыі. У 1991 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Эколого-географический анализ и кадастровая оценка типов сосновых лесов Белоруссии».
Навуковая дзейнасць
правіцьМ. Ф. Лоўчаму належаць навуковы працы па лясной геабатаніцы, лясной тэхналогіі, глебавай энзімалогіі. Аўтар каля 180 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій.
Сярод апублікаванага:
- Леса Белорусского Полесья. — Мн., 1977. (разам з І. Д. Юркевічам і В. С. Гельтманам);
- Сосновые леса Белоруссии. — Мн., 1984.(разам з І. Д. Юркевічам);
- Берёзовые леса Беларуси. — Мн., 1992 (у сааўтарстве).
Узнагароды
правіць- Дзяржаўная прэмія БССР 1972 г.[2]
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
- ↑ Ловчий, Николай Федорович (доктор биологических наук; род. 1930)(недаступная спасылка) (руск.) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Літаратура
правіць- Лоўчы Мікалай Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 351.
- Николай Фёдорович Ловчий: (к 80-летию со дня рождения) / В. И. Парфенов [и др.] // Ботаника : (исследования) : сборник научных трудов / Национальная академия наук Беларуси, Отделение биологических наук [и др.]. — 2011. ― Вып. 40. ― С. 629―631. (руск.)
Спасылкі
правіць- Ловчий Николай Фёдорович (руск.) // Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
- Ловчий, Николай Федорович (доктор биологических наук; род. 1930)(недаступная спасылка) (руск.) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі