Павел Пракопавіч Рагавой

Павел Пракопавіч Рагаво́й[1][2] (16 чэрвеня 189528 снежня 1985) — вучоны ў галіне глебазнаўства, доктар сельскагаспадарчых навук (1943), прафесар (1943), акадэмік Акадэміі навук БССР (1953), заслужаны дзеяч навукі БССР (1949). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976).

Павел Пракопавіч Рагавой
Дата нараджэння 16 чэрвеня 1895(1895-06-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 снежня 1985(1985-12-28) (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера глебазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Навуковае званне акадэмік АН БССР
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн «Знак Пашаны»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Дзяржаўная прэмія БССР

Біяграфія

правіць

П. П. Рагавой нарадзіўся ў вёсцы Навілаўка Магілёўскай губерні (зараз у Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). Скончыў пачатковую школу і гарадское вучылішча, у 1915 годзе — настаўніцкую семінарыю. У час Першай сусветнай вайны быў прызваны ў армію і праходзіў службу ў Сібіры і Туркестане[3]. Пасля дэмабілізацыі працаваў настаўнікам пачатковай школы ў вёсцы Рыскава Рагачоўскага павета Гомельскай губерні[4] (сучасная вёска Рыскоў у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці). У 1918 годзе паступіў на сельскагаспадарчы факультэт Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі, якую скончыў у 1923 годзе. З 1923 года П. П. Рагавой на пасадзе асістэнта кафедры глебазнаўства Беларускага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі ў Мінску, з 1925 года Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, адначасова вучоны сакратар камісіі глебава-геалагічнай камісіі ў Інстытуце беларускай культуры. У 1930—1941 гг. на пасадзе загадчыка кафедры глебазнаўства і геалогіі Гомельскага лесатэхнічнага інстытута, адначасова выкладае ў Інстытуце механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі і ўзначальвае працы па глебазнаўстве ў Навукова-даследчым інстытуце лясной гаспадаркі[3]. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны лесатэхнічны інстытут быў эвакуіраваны ў Свярдлоўск, дзе П. П. Рагавой узначаліў кафедру глебазнаўства Уральскага лесатэхнічнага інстытута і абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Строение и водный режим почво-грунтов БССР и их роль в почвообразовании и плодородии почв»[4]. У 1944 годзе разам з інстытутам ён вяртаецца ў Мінск. У 1947 годзе П. П. Рагавой абраны членам-карэспандэнтам, у 1953 годзе акадэмікам Акадэміі навук БССР. У 1957—1964 гг. на пасадзе дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута глебазнаўства, у 1964—1973 гг. загадчык кафедрай глебазнаўства Беларускага тэхналагічнага інстытута.

Навуковая дзейнасць

правіць

П. П. Рагавой займаўся вывучэннем глеб на тэрыторыі БССР, працэсаў глебаўтварэння і іх уплыву на ўрадлівасць, водных рэжымаў глебагрунтоў. Прапанаваў прынцыпы класіфікацыі глеб дзярнова-падзолістых зон. Адзін са складальнікаў глебавай карты БССР. У час працы ў Свярдлоўску прымаў удзел у экспедыцыях па вывучэнню лясоў Сярэдняга Урала.

Пад кіраўніцтвам П. П. Рагавога абаронены больш за 30 кандыдацкіх дысертацый[4]. Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій.

Сярод апублікаванага:

  • Глебазнаўства і глебы БССР, 2 выд. — Мн.: Дзяржвыд. Беларусі, 1935.
  • Почвы БССР — Мн.: Изд-во АН БССР, 1952.
  • Поймы рек Днепра, Сожа и Припяти (в пределах БССР) и их хозяйственное использование — Мн., 1957 (у сааўтарстве).
  • Водный режим почво-грунтов на территории Белоруссии — Мн.: Наука и техника, 1972.
  • Почвы Белорусской ССР — Мн.: Ураджай, 1974 (у сааўтарстве).
  • Минералы и химические элементы в профиле сильноподзоленных дерново-подзолистых почв Белоруссии, образовавшихся на лёссовидных породах. (разам з П. С. Самадуравым).

Узнагароды і прэміі

правіць

Памяць

правіць

У Мінску на доме № 17 па праспекту Незалежнасці, у якім жыў у 1960—1984 гадах П. П. Рагавой, устаноўлена мемарыяльная дошка[6].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Рагавой Павел Пракопавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 193. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Роговой Павел Прокофьевич. В кн.: Лившиц, В. М., Цыганов, А. Р., Саскевич, П. А. Гордость и слава Белорусской государственной сельскохозяйственной академии. Профессора и выпускники: академики и члены-корреспонденты — Горки: 2017. — С. 32—34. ISBN 978-985-467-707-1
  • Рагавой Павел Пракопавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 612. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Роговой Павел Прокофьевич // Национальная академия наук Беларуси: энцикл. справ. (руск.) / Нац. акад. наук Беларуси, Изд. дом «Беларуская навука»; редкол.: В. Г. Гусаков (гл. ред.) [и др.]. — Минск.: Беларуская навука, 2017. — С. 473. — 599 с.: ил. с. — ISBN 978-985-08-2046-4.

Спасылкі

правіць