Пётр Сямёнавіч Самадураў
Пётр Сямёнавіч Самаду́раў[1] (руск.: Пётр Семёнович Самодуров; 10 ліпеня 1908, Пяцігорск — 26 студзеня 1985, Мінск) — вучоны ў галіне геалогіі, мінералогіі і петраграфіі, кандыдат геолага-мінералагічных навук (1947), доктар геаграфічных навук (1964).
Пётр Сямёнавіч Самадураў | |
---|---|
руск.: Пётр Семёнович Самодуров | |
Дата нараджэння | 10 ліпеня 1908 |
Месца нараджэння | Пяцігорск, Расійская імперыя |
Дата смерці | 26 студзеня 1985 (76 гадоў) |
Месца смерці | Мінск, БССР, СССР |
Грамадзянства |
![]() |
Навуковая сфера | геалогія, петраграфія, мінералогія |
Месца працы | Растоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, Паўночна-Усходні федэральны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі НДІ глебазнаўства і аграхіміі, Кубанскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт |
Навуковая ступень | кандыдат геолага-мінералагічных навук, доктар геаграфічных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | Растоўскі дзяржаўны ўніверсітэт |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся ў горадзе Пяцігорск (Расійская імперыя). У 1937 годзе скончыў Растоўскі дзяржаўны ўніверсітэт. Займаўся падрыхтоўкай кандыдацкай дысертацыі. У час Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у баявых дзеяннях на розных франтах[2]. У баях пад Кіевам быў цяжка паранены і кантужаны. Пасля вайны працаваў лабарантам, інжынерам, навуковым супрацоўнікам у розных геалагічных установах. Выкладаў у Растоўскім універсітэце, у 1954—1956 гг. — у Беларускім дзяржаўным універсітэце[1]. Працаваў у Якуцкім універсітэце. У 1957 годзе абараніў дысертацыю на званне кандыдата геолага-мінералагічных навук. У 1958—1969 гг. у Беларускім навукова-даследчым інстытуце глебазнаўства і аграхіміі. У 1970—1980 гг. узначальваў кафедру ў Краснадарскім універсітэце[2]. У 1981—1985 гг. жыў у Мінску[2].
Памёр 21 студзеня 1988 года ў Мінску. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках[2].
Навуковая дзейнасць правіць
Асноўныя навуковыя працы П. С. Самадурава ў галіне вывучэння лёсавых і лёсападобных глеб, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі і Украіны.
Сярод апублікаваных прац:
- Минералы и химические элементы в профиле сильноподзоленных дерново-подзолистых почв Белоруссии, образовавшихся на лёссовидных породах. (разам з П. П. Рагавым);
- Почвообразующие породы и их роль в формировании почв БССР. — Мн., 1962.;
- Палево-подзолистые почвы Белоруссии // Свойства почв и их плодородие. — Мн., 1967.
Зноскі
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б в г Лисина В. Д. Развитие минералогических исследований в трудах П. С. Самодурова (К 100-летию со дня рождения) // Почвоведение и агрохимия, № 2(43), 2009. (руск.)
Літаратура правіць
- Самадураў Пётр Сямёнавіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 438.
- Самадураў Пётр Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 129. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі правіць
- Самодуров, Петр Семенович (1908—1985)(недаступная спасылка) (руск.) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Лисина В. Д. Развитие минералогических исследований в трудах П. С. Самодурова (К 100-летию со дня рождения) // Почвоведение и агрохимия, № 2(43), 2009. (руск.)
- Уважение и благодарность ветеранам войны и труда (руск.) // Сайт Кубанскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта