Віктар Сцяпанавіч Гельтман
Віктар Сцяпанавіч Гельтман (9 кастрычніка 1926, г. Мінск — 21 жніўня 1985) — беларускі геабатанік. Доктар біялагічных навук (1974)[1].
Віктар Сцяпанавіч Гельтман | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 кастрычніка 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1985 |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Стэфан Гельтман |
Маці | Ядвіга Уладзіславаўна Машынская-Гельтман |
Жонка | Наталля Іванаўна Чакалінская[d] |
Дзеці | Дзмітрый Віктаравіч Гельтман |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | геабатаніка |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | І. Д. Юркевіч |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьВ. С. Гельтман — сын Стэфана Гельтмана і Ядвігі Машынскай-Гельтман. Пасля таго, як у 1937 годзе бацькі былі рэпрэсаваныя, выхоўваўся ў дзіцячым доме.
Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут у 1954 годзе. З 1957 года ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча АН БССР, з 1978 загадчык лабараторыяй прадуктыўнасці і воднага рэжыму фітацэнозаў[1].
Пад кіраўніцтвам В. С. Гельтмана абаронены тры кандыдацкія дысертацыі (І. А. Салановіч, В. В. Маўрышчаў, В. Д. Гуцэвіч)[2].
Навуковая дзейнасць
правіцьЗ імем Івана Данілавіча Юркевіча звязана ўся навуковая дзейнасць Віктара Сцяпанавіча. Пад яго кіраўніцтвам Віктар Сцяпанавіч прайшоў аспіранцкую падрыхтоўку і ў 1959 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Тыпы бярозавых лясоў Палескай нізіны».
У доктарскай дысертацыі В. С. Гельтмана «Эколага-геаграфічны і тыпалагічны аналіз лясной расліннасці Беларусі», якую ён паспяхова абараніў у 1974 г., дадзены глыбокі аналіз даследаванняў па геаграфіі, тыпалогіі і раянаванню лясной расліннасці Беларусі.
Навуковыя працы па вызначэнні лесатыпалагічных комплексаў, метадах і прынцыпах геабатанічнага і лесарасліннага раяніравання, картаграфавання лясной расліннасці. Аўтар канцэпцыі аб лясных асацыяцыях як прычынных катэгорыях тыпу лесу.
В. С. Гельтманам апублікавана 183 навуковыя працы, у тым ліку 8 буйных манаграфій, 140 навукова-папулярных, энцыклапедычных, юбілейных і іншых артыкулаў. Пад яго рэдакцыяй выйшла шмат манаграфій, зборнікаў і іншых выданняў. Асноўныя працы па лясной геабатаніцы і лясной тыпалогіі[2].
Навуковыя працы
правіць- Сероольховые леса и их хозяйственное использование. — Мн., 1963 (совм. с И. Д. Юркевичем, В. И. Парфеновым)
- География, типология и районирование лесной растительности Белоруссии. — Мн., 1965 (совм. с И. Д. Юркевичем)
- Типы и ассоциации черноольховых лесов. — Мн., 1968 (совм. с И. Д. Юркевичем, Н. Ф. Ловчим)
- Растительный покров Белоруссии (с картой М 1:1 000 000). — Мн., 1969 (в соавт.)
- Леса Белорусского Полесья: (совм. с И. Д. Юркевичем, Н. Ф. Ловчим)
Узнагароды
правіцьЗа цыкл работ па вывучэнні расліннага покрыва Беларусі Віктару Сцяпанавічу з групай супрацоўнікаў у 1972 годзе[1] прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР у галіне навукі[2].
Зноскі
- ↑ а б в Гельтман Виктор Степанович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 144. — 737 с.
- ↑ а б в ГЕЛЬТМАН Виктор Степанович Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 5. — Мінск, 1997.
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 2. — Минск, 2006.
Спасылкі
правіць- ГЕЛЬТМАН Виктор Степанович Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
- Гельтман В. С. Лесные просеки: Избранные стихи и проза / Гельтман В. С.; сост. Д. В. Гельтман. — Товарищество науч. изд. КМК — М.: Товарищество науч. изд. КМК, 2006. — 111 с. : 1 порт. ; — ISBN 5-87317-327-3.
- Виктор Степанович ГЕЛЬТМАН. Воспоминания современников (руск.)