Беларускае батанічнае таварыства
Беларускае батанічнае таварыства — добраахвотная навукова-грамадская арганізацыя ў Беларусі.
Беларускае батанічнае таварыства | |
---|---|
Краіна | |
Тып арганізацыі | грамадская арганізацыя і навуковая арганізацыя[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1951 |
Беларускае рэспубліканскае батанічнае таварыства заснавана ў 1951 годзе. З’яўляецца добраахвотнай навукова-грамадскай арганізацыяй спецыялістаў, якія вядуць навукова-даследчую, педагагічную і практычную работу ў галіне батанікі і сумежных з ёю навук. Задачы: актыўны ўдзел у развіцці батанічнай навукі. прыцягненне вучоных і практыкаў да вырашэння тэарэтычных і практычных пытанняў у галіне вывучэння і выкарыстання раслінных рэсурсаў, укараненне вынікаў навуковых дасягненняў у практыку народнай гаспадаркі, прапаганда батанічных ведаў, садзейнічанне рацыянальнаму выкарыстанню раслінных рэсурсаў, іх ахове і абагачэнню і інш[1].
Да 1983 года правяло 4 з’езды (1962, 1967, 1973, 1978), нарады: геабатанічную па лугавой расліннасці (1961), міжрэспубліканскую па методыцы вывучэння раслінных згуртаванняў (1966), усесаюзную па вывучэнню ўзаемаадносін раслін у фітацэнозах (1969); усесаюзную навуковую канферэнцыю па дынаміцы расліннасці ў сувязі з меліярацыяй (1971), навуковую сесію па выніках батанічных даследаванняў у СССР і перспектывах іх развіцця (1978)[1].
З 1959 года выдае зборнік прац «Батаніка»[1].
На 1 студзеня 1982 года яднала 582 індывідуальныя і 11 калектыўных членаў[1].
Уваходзіла ў склад Усесаюзнага батанічнага таварыства на правах аддзялення (Беларускае аддзяленне Усесаюзнага батанічнага таварыства), з 1993 г. — ГА «Беларускае батанічнае таварыства».
23 верасня 2022 г. Інстытутам эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі арганізаваны і праведзены XI з’езд Беларускага батанічнага таварыства. Станам на 2023 год было 25 членаў[2].
- 1951—1955 — М. А. Дарожкін;
- 1956 — Ц. М. Годнеў;
- з 1957 — І. Д. Юркевіч.
Члены на 2023 год
правіць- Павел Мікалаевіч Белы, ЦБС НАН Беларусі
- Андрэй Аляксандравіч Бяспалы, НП «Прыпяцкі»
- Іван Васілевіч Бардок, ІЛ НАН Беларусі
- Ірына Пятроўна Вазнячук, Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі
- Наталля Сяргееўна Гурына, БДМУ
- Дзмітрый Генадзевіч Грумо, Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі
- Алена Іванаўна Дарашкевіч, Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт
- Наталля Аляксееўна Зелянкевіч, Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі
- Мікалай Апанасавіч Ламан, Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі
- Максім Уладзіміравіч Кудзін, Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік
- Алег Мечыслававіч Маслоўскі, Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі
- Алена Уладзіміраўна Мельнікава, Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі
- Леанард Міхайлавіч Мяржвінскі, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава
- Віктар Іванавіч Парфёнаў, Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі
- Уладзімір Мікалаевіч Прохараў, Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі
- Аляксандр Віктаравіч Пугачоўскі, Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі
- Уладзімір Мікалаевіч Рашэтнікаў, ЦБС НАН Беларусі
- Руслан Уладзіміравіч Цвірко, Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі
- Сяргей Сяргеевіч Саўчук, Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі
- Аляксандр Уладзіміравіч Суднік, Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі
- Ірына Пятроўна Сысой, Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі
- Таццяна Гарыеўна Шабашова, Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі
- Святлана Юр’еўна Шустава, Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі
- Васіль Аляксандравіч Ярмаловіч, БДТУ
- Аляксандр Пятровіч Яцына, БДУ
Зноскі
Літаратура
правіць- Батанічнае таварыства // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.