Ігар Дзмітрыевіч Валатоўскі
Ігар Дзмітрыевіч Валатоўскі (нар. 25 кастрычніка 1939, Мінск) — беларускі вучоны-біяфізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; чл.-кар. з 1986), доктар біялагічных навук (1980), прафесар (1990). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1999).
Ігар Дзмітрыевіч Валатоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1939 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біёлаг, фотабіялогія |
Навуковая сфера | біяфізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Навуковае званне | прафесар, акадэмік НАНБ |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Сяргей Васілевіч Конеў |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1962). З 1964 г. у Лабараторыі біяфізікі і ізатопаў АН БССР (з 1974 г. Інстытут фотабіялогіі НАН Беларусі, з 2004 Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі). З 1983 г. намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1984-1985 гг. в.а. дырэктара, у 1985-2010 гг. дырэктар Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі, адначасова з 1988 г. прафесар Белдзяржуніверсітэта. З 1997 г. віцэ-прэзідэнт НАН Беларусі, з мая па кастрычнік 2001 в.а. Прэзідэнта НАН Беларусі. З 2002 па 2014 г. акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1].
Навуковая дзейнасць
правіцьРаботы ў галіне мембраннай біяфізікі, фотабіялогіі, геномікі і пратэомікі. Ім вывучаны заканамернасці біялагічнага дзеяння святла на ўзроўні мембранных структур раслінных і жывёльных сістэм і сфармулявана канцэпцыя аб структурна-мембранным кантролі фотабіялагічных працэсаў у клетцы на прыкладзе функцыянавання фотарэцэптарнага і фотасінтэтычнага апаратаў, якая атрымала ўсебаковае эксперыментальнае абгрунтаванне ў яго даследаваннях і працах іншых аўтараў і паклала аснову новаму арыгінальнаму напрамку. Ім распрацаваны таксама ўніверсальныя схемы трансфармацыі ў клетцы слабых фізічных і хімічных сігналаў у біялагічны эфект, што рэалізуецца з удзелам іонаў кальцыю і цыклічных монануклеатыдаў.
Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій, навучальнага дапаможніка.
Асноўныя працы
правіць- Введение в молекулярную фотобиологию. Мн.: Наука и техника, 1971 (совм. с С.В. Коневым).
- Фотобиология. 2 изд. Мн.: БГУ, 1973 (совм. с С.В. Коневым).
- Структурная динамика фоторецепторного аппарата. Мн.: Наука и техника, 1986 (совм. с С.В. Коневым).
- Фитохром - фоторегуляторный рецептор растений. Мн.: Навука i тэхнiка, 1992.
Узнагароды
правіць- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1992) за цыкл прац «Люмінесцэнцыя бялкоў і яе выкарыстанне ў навуковых даследаваннях і практыцы».
- Прэмія акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы (2001).
- Ордэн Пашаны (2009).
Зноскі
Спасылкі
правіць- Нацыянальная акадэмія навук Беларусі - Акадэмік ВАЛАТОЎСКІ Ігар Дзмітрыевіч
- Ігар Дзмітрыевіч Валатоўскі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)