Вялікая хваля ў Канагаве

«Вялікая хваля ў Канагаве» (яп. 神奈川沖浪裏) — гравюра на дрэве японскага мастака Кацусіка Хокусая.

Кацусіка Хокусай
Вялікая хваля ў Канагаве. 1823—1831
神奈川沖浪裏
Матэрыял папера, чарніла, вадзяныя фарбы
Тэхніка гравюра
Памеры 25,4 × 38,1 см
Метраполітэн-музей, Нью-Ёрк
(інв. 13695, CVR.JP-P0075, RP-P-1956-733 і 1925.3245[1])
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

«Вялікая хваля ў Канагаве» ўпершыню была прадстаўлена публіцы ў 1832 годзе, і з'яўляецца першай гравюрай з серыі «Трыццаць шэсць відаў Фудзі», а таксама самым вядомым творам Кацусіка Хокусая. Копіі гравюры вісяць у Метраполітэн-музеі ў Нью-Ёрку, Брытанскім музеі ў Лондане, і яшчэ адна ў доме Клода Манэ ў Жыверні, Францыя.

На гравюры намалявана вялізная хваля, якая навісла над чоўнам каля прэфектуры Канагава. Гара Фудзі віднеецца ўдалечыні і з'яўляецца фонам да асноўнага дзеяння карціны. Як і ўсе астатнія гравюры з гэтай серыі, «Вялікая хваля ў Канагаве» ўяўляе сабою від на гару Фудзі ў пэўных умовах.

Зноскі

правіць

Спасылкі

правіць