Фудзіяма

(Пасля перасылкі з Фудзі)

Фудзіяма (Фудзі, Фудзісан; яп.: 富士山) — дзеючы вулкан на японскім востраве Хонсю за 90 км на паўднёвы захад ад Токіа. У цяперашні час вулкан лічыцца слаба актыўным, апошняе вывяржэнне было ў 17071708 годзе.

Фудзіяма
яп. 富士山
Краіна
РэгіёнЦюбу
ВостраўХонсю 
Форма вулканастратавулкан 
Дыяметр кратаракаля 500 м
Глыбіня кратаракаля 200 м
Апошняе вывяржэнне17071708 
Вышыня вяршыні3776 м 
Фудзіяма (Японія)
Фудзіяма
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вышыня гары — 3776 м (самая высокая ў Японіі). Уяўляе правільны конус з кратарам дыяметрам каля 700 м і глыбінёй каля 250 м. На схілах маюцца бакавыя кратары і шлакавыя конусы. Стратавулкан.

Этымалогія

правіць

З-за існавання розных метадаў транскрыпцыі японскай мовы гара Фудзі мае розныя назвы, некаторыя з якіх памылковыя. Так, на японскай мове гара Фудзі вымаўляецца як Фудзісан, але з-за памылкі чытання кандзі 山 часам заходнікі называюць яе «Фудзіяма»

Геаграфія

правіць

Гара Фудзі размешчана ў цэнтральнай частцы Японіі і галоўным востраве Хонсю, апаясаная гарамі Акаісі Японскімі Альпамі на Захадзе, гарамі Акуціцібу на поўначы і Ціхім акіянам на поўдні і ўсходзе. Адміністрацыйна ён размешчаны ў прэфектурах Сідзуока на поўдні і Яманасі на поўначы. Узвышаючыся на вышыні 3776 метраў над узроўнем мора на піку Сін-Фудзі, ён з’яўляецца самай высокай кропкай Японіі, бачнай у дні добрага надвор’я з Токіа, размешчанага менш чым у 100 кіламетрах на паўночны ўсход.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць