Аквакультура
Аквакульту́ра — развядзенне і таварнае вырошчванне каштоўных водных арганізмаў (рыб, ракападобных, малюскаў, водарасцяў).
Адрозніваюць аквакультуру прэснаводную і марскую (марыкультуру). Вылучаюць 2 кірункі развіцця аквакультур: вырошчванне каштоўных відаў рыб і беспазваночных з выкарыстаннем штучных кармоў і пашавае — на натуральнай кармавой базе ў паўкантралюемых умовах. У прэснаводнай аквакультуры выкарыстоўваюць штучныя і натуральныя вадаёмы, а таксама індустрыяльныя ўстаноўкі, у марыкультуры — прыбярэжную зону мораў.
Існуе ў краінах з высокім тэхнічным узроўнем рыбалоўства (Японія, Вялікабрытанія, Нарвегія) і краінах паўднёва-азіяцкага і афрыканскага рэгіёнаў. Сусветны прадукт аквакультуры складае 9,4—9,5 млн т (на марыкультуру прыпадае каля 2/3; 1983—1987).
Беларусь
правіцьНа Беларусі аквакультура існуе ў выглядзе сажалкавага і азёрнага рыбаводства, развіваюцца індустрыяльныя формы рыбаводства на прамысловых прадпрыемствах. Функцыянуюць 21 сажалкавы, 6 азёрных рыбгасаў, 8 рыбагадавальнікаў; вырошчваюць карпа, сазана, карася сярэбранага, амура белага, таўсталобіка, стронгу радужную. Сярэднегадавы аб’ём сажалкавай рыбы складаў каля 18 тыс. т у 1986—1990, 6 тыс. т у 1994, у азёрных гаспадарках 0,7 тыс. т, у індустрыяльным рыбаводстве 1,4 гас. т (1990).
Літаратура
правіць- Аквакультура // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аквакультура