Рутыл
Руты́л — мінерал класа аксідаў, аксід тытану (TiO2). Пры тэмпературы 917 °С (у прысутнасці вады пры 397 °С) пераходзіць у іншую мадыфікацыю — анатаз[1].
Рутыл | |
---|---|
Формула | ТіО2 |
Галоўны кампанент тытанавых руд. Утрымлівае ізаморфныя прымесі: ніобій, тантал, жалеза, хром, ванадый, волава. Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінганіі. Утварае суцэльныя зярністыя масы, зросткі з магнетытам, ільменітамі, гематытам, прызматычныя, слупкаватыя і ігольчатыя крышталі, ігольчатыя ўрастанні ў кварцы («валасацікі», «стрэлы Амура», «валасы Венеры»)[1]. Цвёрдасць 6—6,5. Шчыльнасць змяняецца ад 4,5 да 5,5 у залежнасці ад колькасці жалеза і ніобію[1]. Тэмпература плаўлення 1870 °C. Чысты рутыл бясколерны. Афарбоўка залежыць ад наяўнасці дамешкаў.
Выкарыстоўваецца ў лакафарбавай прамысловасці ў якасці белага пігмента, у вытворчасці электродаў. З'яўляецца сыравінай для атрымання танталу і ніобію.
Буйнейшыя радовішчы знаходзяцца ў Аўстраліі, на якія прыпадае 90 % сусветнай здабычы[2].
Зноскі
- ↑ Угару да: а б в Рутил // ХиМиК.ру
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Аношка Я. І. Рутыл // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 385.
Спасылкі
правіць- Рутил (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Рутил // ХиМиК.ру
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рутыл