Анатаз

мінерал (двухвокіс тытана)

Аната́з[1] — мінерал, адна з трох паліморфных мадыфікацый двухвокісу тытану (TiO2). Утрымлівае 59,94 % тытану, 40,06 % кіслароду[2]. Дамешкі жалеза, зрэдку волава і ніобію.

Анатаз
Крышталь анатазу на кварцы
Формула TiO2
Прымесь Fe, Sn, Nb
Сінгонія тэтраганальная
Колер буры, жоўты, сінявата-шэры да чорнага
Колер рысы белы
Бляск алмазны, металічны
Цвёрдасць 5,5—6
Шчыльнасць 3,8—3,9 г/см³

Апісанне

правіць

Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінгоніі. Утварае біпірамідальныя, таблітчастыя і прызматычныя крышталі. Колер шэра-буры, жоўты, сінявата-шэры да чорнага. Бляск алмазны, металічны. Цвёрдасць 5,5—6[2][3] па шкале Моаса. Шчыльнасць 3,8—3,9[3] г/см³. Малекулярная маса 79,9[4] а.а.м. Тэмпература плаўлення 1870[4] °C. Тэмпература раскладання 2900[4] °C. Не раствараецца ў вадзе і кіслотах. Пры награванні да тэмпературы 620—650 °C пераўтвараецца ў рутыл[1].

Паходжанне і радовішчы

правіць

Анатаз з’яўляецца другасным мінералам, які вылучаецца пры пераўтварэнні іншых тытазмяшчальных мінералаў. Сустракаецца ў пегматытах і крышталічных сланцах. Крышталі сустракаюцца на кварцы ў жылах альпійскага тыпу. Дзякуючы хімічнай устойлівасці і значнай масе, часта сустракаецца ў россыпных радовішчах[3]. Радовішчы ў Швейцарыі, на Урале, у Бразіліі[3]. Сустракаецца разам з рутылам, ільменітам, брукітам, тытанітам, альбітам, адулярам, хларытам, эпідотам, горным хрусталём[3].

Выкарыстанне

правіць

Практычнага значэння анатаз не мае[3].

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць