Адуляр
Адуляр[1], радзей Месяцавы камень — рэдкі мінерал групы каліевых палявых шпатаў, разнавіднасць нізкатэмпературнага артаклазу. Другая назва «месяцавы камень» дадзена за зіхатлівыя блакітныя пералівы (ірызацыю), прычынай якіх з’яўляецца тонкапластынчатая будова мінералу. Назва «адуляр» паходзіць ад гор Адула ў Швейцарыі, дзе былі ўпершыню знойдзеныя крышталі гэтага каменю.
Месяцавы камень | |
---|---|
Агранены месяцавы камень з Бразіліі | |
Формула | K[AlSi3O8] |
Сінгонія | Манаклінная |
Колер | Бясколерны, жоўты, светла-шэры з далікатна-блакітным адлівам |
Колер рысы | Белы |
Бляск | Шкляны |
Празрыстасць | Прасвечвае |
Цвёрдасць | 6—6,5 |
Спайнасць | Дасканалая |
Злом | Няроўны, ступеньчаты |
Шчыльнасць | 2,56—2,62 г/см³ |
Паказчык пераламлення | 1,520—1,525 |
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Абодва напісанні, адуляр і месяцавы камень, у адпаведнасці з: Адуляр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 140. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Адуляр
- Характарыстыка адуляру (англ.)