Усходне-Аўстралійскае цячэнне

Усходне-Аўстралійскае цячэнне - цёплае паверхневае цячэнне Ціхага акіяна каля ўсходняга берага Аўстраліі, галіна Паўднёвага Пасатнага цячэння. Накіравана з поўначы на поўдзень, каля вострава Тасманія зліваецца з цячэннем Заходніх Вятроў. Шырыня паміж 25 і 32° паўднёвай шыраты 100-200 км.

Тэрмальны профіль Усходне-Аўстралійскага цячэння

Тэмпература вады зімой 11-20°С, летам 15-26°С. Скорасць 1,1-1,8 км/гадз, у цэнтры больш за 2,7 км/гадз. Салёнасць каля 35,5‰.[1]

Цікавыя факты

правіць

У мультфільме «У пошуках Нэма» марскія жыхары выкарыстоўваюць Усходне-Аўстралійскае цячэнне у якасці хуткаснай транспартнай магістралі, аналага чалавечай шашы.[2]

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.16: Трыпалі - Хвіліна / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2003. - 576 с.: іл.
  2. У пошуках Нэма. Інтэрв'ю з акіянолагам Дэйвам Бутам (Dave Booth) на сайце abc.net.au (англ.)