Цячэнне Кромвела

Цячэнне Кромвела — халоднае падпаверхневае супрацьцячэнне ў Ціхім акіяне.

Працякае пад Паўднёвым Пасатным цячэннем ад 154 ° -150 ° з. в. да раёна астравоў Галапагас, працягласць - больш за 6500 км.

Хуткасць цячэнне вагаецца ад каля 70 см/с да 150 см/с. Шырыня цячэння Кромвела складае каля 300 км.

Цячэнне было адкрыта ў 1952 годзе экспедыцыяй ЗША пад кіраўніцтвам акіянографа Т. Кромвела, ад імя якога і было названа.

Літаратура правіць

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.475-476