Кармеліта Джэтэр

Кармеліта Джэтэр (анг. Carmelita Jeter; 24 лістапада 1979 года, Лос-Анджэлес, ЗША) — амерыканская лёгкаатлетка (спрынтарскі бег), якая спецыялізуецца ў бегу на 100 м. Чэмпіёнка свету 2011 года ў бегу на гэту дыстанцыю.

Кармеліта Джэтэр
англ.: Carmelita Jeter
Агульная інфармацыя
Пол жаночы
Поўнае імя англ.: Carmelita Jeter
Спецыялізацыя Лёгкая атлетыка
Нарадзілася 24 лістапада 1979(1979-11-24) (44 гады)
Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША
Грамадзянства  ЗША
Альма-матар
Гады кар’еры 19992017
Рост 163 см
Вага 53 кг
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы 2007 заваявала бронзавы медаль у бегу на 100 м і выйграла сусветны лёгкаатлетычны фінал 2007 года на той жа дыстанцыі. У 2009 годзе на чэмпіянаце свету заваявала другі бронзавы медаль. У тым жа годзе яна перамагла на сусветным лёгкаатлетычным фінале і Гран-пры Шанхая, паказаўшы выбітныя вынікі 10,67 і 10,64 (хутчэй бегала толькі сусветная рэкардсменка Флорэнс Грыфіт-Джойнер). У цяперашні час ёй належыць тры з дзесяці лепшых вынікаў на жаночай стомятроўцы.

Зноскі

Спасылкі правіць