Фердынанд фон Цэпелін

Фердынанд фон Цэпелін (8 ліпеня 1838, Канстанц — 8 сакавіка 1917, Шарлотэнбург, пад Берлінам) — граф, нямецкі канструктар дырыжабляў.

Фердынанд Адольф Хайнрых Аўгуст,
граф фон Цэпелін
Ferdinand Adolf Heinrich August
Graf von Zeppelin
Фердынанд фон Цэпелін
Фердынанд фон Цэпелін
Дата нараджэння 8 ліпеня 1838(1838-07-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 сакавіка 1917(1917-03-08) (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Friedrich von Zeppelin[d]
Маці Amelie Françoise Pauline Macaire[d][3]
Дзеці Hella von Brandenstein-Zeppelin[d]
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Вялікае Герцагства Бадэн
Род войскаў кавалерыя
Гады службы 1855—1890
Званне брыгадны генерал[4]
Узнагароды і званні
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

У 1854 скончыў ваенную акадэмію ў Людвігсбургу. Удзельнічаў добраахвотнікам у Грамадзянскай вайне ЗША 1861-65 (на баку паўночнікаў), а таксама ў аўстра-прускай 1866 і франка-прускай 1870-71 войнах. У 1891 выйшаў у адстаўку ў чыне генерала і цалкам прысвяціў сябе пытанням будавання дырыжабляў. Цэпелін распрацаваў канструкцыю дырыжабля жорсткай сістэмы з металічным каркасам, абцягнутым тканінай. Усярэдзіне корпуса ў адсеках размяшчаліся балоны з газам. 2 ліпеня 1900 года здзейсніў палёт 1-ы яго дырыжабль аб’ёмам 11300 м³, які неўзабаве быў разбураны бурай. У 1905 годзе Цэпелін пабудаваў 2-і дырыжабль, які пазней разбіўся пры пасадцы. Да 1914 года было пабудавана 25 апаратаў (з іх 6 пасажырскіх). Ваенныя дырыжаблі Цэпеліна, выкарыстоўваліся ў 1-й сусветнай вайне. Апошні пасажырскі дырыжабль Цэпеліна («Гіндэнбург», 1936) здзейсніў 63 палётаў (згарэў у 1937).

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #118636545 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #118636545 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  3. Pas L. v. Genealogics — 2003.
  4. Inventor Ferdinand von Zeppelin Biography (англ.)(недаступная спасылка). The Great Idea Finder. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2010. Праверана 24 кастрычніка 2010.

Спасылкі

правіць