Марго Робі

аўстралійская актрыса

Марго Эліс Робі (англ.: Margot Elise Robbie; нар. 2 ліпеня 1990, Дэлбі, Квінсленд, Аўстралія) — аўстралійская актрыса і кінапрадзюсар. Двухразовая намінантка на прэмію «Оскар», пяціразовая намінантка на прэмію BAFTA, пяціразовая намінантка на прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША, трохразовая намінантка на прэмію «Залаты глобус» і сяміразовая намінантка на прэмію «Critics' Choice Movie Award».

Марго Робі
англ.: Margot Robbie
Імя пры нараджэнні англ.: Margot Elise Robbie
Род дзейнасці акцёрка, кінаактрыса, мадэль, кінапрадзюсар, актрыса агучвання
Дата нараджэння 2 ліпеня 1990(1990-07-02) (33 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Tom Ackerley[d]
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пачала кар’еру ў 2007 годзе ў Аўстраліі. Вядомасць на радзіме ёй прынесла ролю Доны Фрыдмен у тэлесерыяле «Суседзі» (2008—2011). Пераехаўшы ў ЗША ў 2011 годзе, яна сыграла Лору Кэмеран у тэлесерыяле «Пан Амерыкан», пасля чаго рушыла ўслед мноства прапаноў буйных роляў у мастацкіх фільмах. Найбольш характэрныя з іх — Шарлота ў «Бойфрэнд з будучыні» (2013), Наомі Лапалья ў «Воўк з Уол-стрыт» (2013), за якую Робі атрымала прэмію «Імперыя», Джэйн Портэр у «Тарзан. Легенда» (2016), Харлі Квін у «Атрадзе самагубцаў» (2016), за якую яна атрымала прэмію «Critics’ Choice Movie Awards».

Роля Тоні Хардынг у фільме «Тоня супраць усіх» (2017) прынесла Марго прэміі «AACTA Awards», «Critics' Choice Movie Awards», намінацыі на прэміі «Оскар», «Залаты глобус», BAFTA і ўзнагароду Амерыканскай Гільдыі кінаакцёраў у катэгорыі «Лепшая актрыса». Роля Кайлы Паспісіл у фільме «Скандал» (2019) прынесла Марго прэмію «AACTA Awards», намінацыі на прэміі «Оскар», «Залаты глобус», BAFTA, Гільдыі кінаакцёраў ЗША і «Critics' Choice Movie Awards» у катэгорыі «Лепшая актрыса другога плана».

Зноскі правіць