Тысячагоддзе (таксама міле́ніум) — адзінка вымярэння часу, роўная 1000 гадам.

Летазлічэнне

правіць

Паводле прынятай цяпер у большасці краін свету сістэме летазлічэння (гл.: грыгарыянскі каляндар), першым тысячагоддзем нашай эры лічыцца перыяд з 1 студзеня 1 года н.э. па 31 снежня 1000 года н.э. уключна, другім — з 1 студзеня 1001 года па 31 снежня 2000 года ўключна, трэцім — з 1 студзеня 2001 года па 31 снежня 3000 года ўключна і г.д.

Парадкавае

правіць

Звычайна выкарыстоўваецца метад падліку паслядоўна пройдзеных гадоў: напрыклад, 1-ы год н.э. ці 10-ы год валадарання караля Генрыха VIII. Гэта парадкавая нумарацыя, яна прысутнічае ў назвах тысячагоддзяў і стагоддзяў, напрыклад, 1-е тысячагоддзе ці XX стагоддзе, а часам і ў назвах дзесяцігоддзя, напрыклад, 1-е дзесяцігоддзе XXI стагоддзя.

Колькаснае

правіць

У апошнія гады ўсё больш людзей выкарыстоўваюць індывідуальнае вылічэнне гадоў лікамі, напрыклад, 1945 ці 1998 год. Практычна не выкарыстоўваецца састарэлае напісанне: 1999 год ад Ражства Хрыстова (англ.: 1999th year A.D.). Гэта адбылося з-за выкарыстанні дат у навуцы, напрыклад, астранамічнай нумарацыі летазлічэння. У выніку, некаторыя іншыя каляндарныя найменні таксама змяніліся, напрыклад, «1980-я гады» з'яўляецца прымальнай назвай для вызначанага дзесяцігоддзя. Аднак, фармулёўка «1600-я» можа разглядацца і як дзесяцігоддзе, і як стагоддзе.

Дыяпазоны

правіць

Пераход вылічэння з парадкавага ў колькаснае напісанне з'яўляецца няпоўным, і, магчыма, ніколі не будзе завершаны; асноўныя спрэчныя пытанні выцякаюць з варыянтаў розных дыяпазонаў гадоў для дзесяцігоддзяў, стагоддзяў і тысячагоддзяў.

Для наступнага дыяпазону парадкавага напісання летазлічэння слушна выбраць:

  • 2011—2020 у якасці бягучага дзесяцігоддзя;
  • 2001—2100 — як цяперашняе стагоддзе;
  • 2001—3000 — цяперашняе тысячагоддзе.

Для наступнага дыяпазону колькаснага напісання летазлічэння слушна выбраць:

  • 2010—2019 у якасці бягучага дзесяцігоддзя;
  • 2000—2099 — як цяперашняе стагоддзе;
  • 2000—2999 — цяперашняе тысячагоддзе.

Гл. таксама

правіць