Паўстанне джыхадзістаў у Буркіна-Фасо

Паўстанне джыхадзістаў у Буркіна-Фасо — узброены рух ісламскіх радыкалаў на тэрыторыі Буркіна-Фасо, які разнарнуўся ў 2015 годзе.

Паўстанне джыхадзістаў у Буркіна-Фасо
Асноўны канфлікт: Вайна супраць тэрарызму
Байцы праўрадавага апалчэння, якое займаецца абаронай насельніцтва ад нападаў радыкалаў. 2021 год.
Байцы праўрадавага апалчэння, якое займаецца абаронай насельніцтва ад нападаў радыкалаў. 2021 год.
Дата з 23 жніўня 2015 года
Месца Буркіна-Фасо
Статус працягваецца
Праціўнікі
 Буркіна-Фасо

ваенная падтрымка:
 Францыя
іншая дапамога:

Джыхад Аль-Каіда ў краінах ісламскага Магрыба
Джыхад Ансар уль-Іслам
Джыхад Ансар ад-Дзін

ІДІЛ

Камандуючыя
Мішэль Кафандо,
Рок Кабарэ,
Поль-Анры Сандаага Даміба,
Ібрагім Траорэ
Ібрагім Малам Дыка †,
Джафар Дыка Абу Аднан,
Абу Валід ас-Сахрауі
Страты
436 забіта і 310 паранена на май 2020 года невядома
Агульныя страты
больш за 2800 забітых на пачатак 2022 года,
1.9 млн унутраных бежанцаў на лета 2022 года
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ход падзей

правіць

З 2015 года на тэрыторыі краіны пачалі актыўную дзейнасць арганізацыі «Ісламская дзяржава» «Ансар уль-Іслам» і «Аль-Каіда»[3]. Іх узнікненне тут абумоўлена прысутнасцю ісламарадыкалаў у суседнім Малі[4]. Першы інцыдэнт адбыўся 23 жніўня, калі ва Урсі быў смяротна паранены адзін жандарм. Як мяркуецца, за нападам стаяла групоўка «Бока Харам»[5][6].

Першапачаткова паўстанцы рабілі асобныя напады, напрыклад, на касцёлы. З 2019 года яны актыўна захоплівалі шырокія тэрыторыі для стварэння «халіфата». Каб выгнаць непажаданае грамадзянскае насельніцтва, ісламісты пачалі блакаваць дарогі, разбураць інфраструктуру, запалохваць і ладзіць масавыя пакаранні смерцю некамбатантаў. З-за дзейнасці баевікоў у некаторых правінцыях быў уведзены рэжым надзвычайнага становішча[3][7]. У лістападзе 2021 года пасля таго, як тэрарысты забілі 49 вайскоўцаў і 4 мірных жыхароў ля залатой шахты на поўначы краіны, у Буркіна-Фасо ўспыхнулі масавыя пратэсты. Пратэстоўцы выказвалі незадаволенасць недастатковым узроўнем бяспекі і дрэнным забеспячэннем Узброеных Сіл харчаваннем. У выніку пратэстаў з пасады сышоў прэм’ер-міністр Зэрба Ласіна[3].

На гэтым фоне ў ноч з 23 на 24 студзеня 2022 года быў зрынуты прэзідэнт Рок Кабарэ, а ўлада перайшла да ваеннай хунты «Патрыятычны рух за ахову і аднаўленне». Орган узначаліў падпалкоўнік Поль-Анры Сандаага Даміба. Пераварот першапачаткова падтрымліваўся многімі жыхарамі[8]. Аднак новы рэжым таксама не змог справіцца з экстрэмістамі і нават саступіў некаторыя рэгіёны джыхадзістам і іншым баевікам[9][10]. Да верасня 2022 года амаль 40% тэрыторыі Буркіна-Фасо кантралявалася недзяржаўнымі сіламі. Тым часам Даміба звольніў міністра абароны і заняў гэтую пасаду сам[10]. Грамадская падтрымка хунты знізілася[8].

26 верасня калона забеспячэння, якая накіроўвалася ў абложаны паўночны горад Джыба, трапіла ў засаду паўстанцаў. Падчас сутыкнення адзінаццаць салдат загінулі, а 50 грамадзянскіх асоб былі выкрадзены. Здарэнне яшчэ больш падарвала давер грамадскасці да ўрада Дамібы[11]. З гэтай нагоды адбылася чарговая гвалтоўная змена ўлады, і кіраўнікоў дзяржавы стаў капітан Ібрагім Траорэ.

У жніўні 2024 года, у сувязі з набліжэннем ісламістаў да горада Кая, які ўяўляў сабой апошнюю лінію абароны сталіцы краіны Буркіна-Фасо Уагадугу, урадавыя войскі нанялі жыхароў дэпартамента Бурсалаго для будаўніцтва абарончых збудаванняў. Аднак баевікі напалі на іх і забілі да 200 чалавек[10].

Замежны ўдзел

правіць

З самага пачатку ўзброеных сутыкненняў ўлады карысталіся французскай ваеннай дапамогай, але з часам урад, вайскоўцы і грамадскасць пачалі крытыкаваць Парыж з-за неэфектыўнай падтрымкі. У якасці альтэрнатывы французам кіраўніцтва разглядала магчымасць прыцягнення расійскай ПВК «Вагнер»[4].

Ахвяры і бежанцы

правіць

У перыяд з 2015 па 2020, паводле звестак Абсерваторыі за дэмакратыю і правы чалавека, было забіта 436 і паранена 310 вайскоўцаў. 1219 грамадзянскіх асоб забіта і 349 паранена ад дзеянняў з боку джыхадзістаў. Яшчэ 588 забіта і невядомая колькасць паранена ад дзеянняў з боку ўрадавай арміі. Страты радыкалаў абсерваторыяй не публікаваліся[12].

У 2021 годзе, як паведамлялася, ад дзеянняў тэрарыстаў загінула больш за 2 тысячы мірных жыхароў[3].

Адначасова на фоне сутыкненняў у краіне выбухнуў адзін з самых хуткарослых крызісаў унутранага перасялення. За той жа 2021 год 682 000 грамадзян, пераважна жанчын і дзяцей, збеглі са сваіх дамоў у больш бяспечныя месцы. Да лета 2022 года колькасць унутраных перасяленцаў у Буркіна-Фасо ўзрасла да 1,9 млн чалавек[4].

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. More Than 160 Killed in Deadliest Attack of Burkina Faso's War. Voice of America (6 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 December 2021. Праверана 24 December 2021.
  2. Burkina Faso, Mali Agree Joint Force Against Jihadists. The Defense Post (8 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 24 December 2021. Праверана 24 December 2021.
  3. а б в г Мятеж военных и сообщения об аресте президента. Что происходит в Буркина-Фасо. ТАСС. Праверана 24 студзеня 2022.
  4. а б в Новый фронт кремля: как Буркина-Фасо стала целью ЧВК «Вагнер»
  5. Burkina Faso: une brigade de gendarmerie attaquée à Oursi, RFI, 25 août 2015.
  6. Attaque dans le nord du Burkina: un gendarme décède de ses blessures Архівавана 21 снежня 2021., Mali Actu avec AFP, 25 août 2015.
  7. В Буркина-Фасо продлили чрезвычайное положение на полгода (руск.). РИА Новости (12 студзеня 2019). Праверана 24 студзеня 2022.
  8. а б Maclean, Ruth (2022-09-30). "Military Officers Announce Coup in Burkina Faso". The New York Times. 0362-4331. Праверана 2022-10-01.
  9. Ndiaga, Thiam (2022-10-01). "Burkina Faso soldiers announce overthrow of military government". Reuters. Праверана 2022-10-01.
  10. а б в Burkina Faso army captain announces overthrow of military government (англ.). France 24 (30 верасня 2022). Праверана 1 кастрычніка 2022. Памылка ў зносках: памылковы тэг <ref>; імя ":0" вызначана некалькі разоў з розным зместам
  11. Wilkins, Henry. Heavy Gunfire in Burkina Faso Capital, Soldiers on Streets (англ.). Voice of America (30 верасня 2022). Праверана 1 кастрычніка 2022.
  12. Attaques djihadistes au Burkina: 1650 civils et militaires tués en cinq ans, Le Figaro avec AFP, 24 juin 2020.