Поль-Анры Сандаага Даміба

ваенны і дзяржаўны дзеяч Буркіна-Фасо

Поль-Анры Сандаага Даміба (2 студзеня 1981, Уагадугу, Верхняя Вольта) — ваенны і дзяржаўны дзеяч Буркіна-Фасо. Прэзідэнт Патрыятычнага руха за ахову і аднаўленне.

Поль-Анры Сандаага Даміба
фр.: Paul-Henri Sandaogo Damiba
Сцяг Прэзідэнт Патрыятычнага руха за ахову і аднаўленне
24 студзеня — 30 верасня 2022
Папярэднік Рок Кабарэ (як прэзідэнт Буркіна-Фасо)
Пераемнік Ібрагім Траорэ
Нараджэнне 2 студзеня 1981(1981-01-02) (42 гады)
Веравызнанне каталіцтва
Адукацыя
Дзейнасць ваенны
Род войскаў Узброеныя сілы Буркіна-Фасо[1]
Званне падпалкоўнік[d]
Бітвы Паўстанне джыхадзістаў у Буркіна-Фасо
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія Правіць

Скончыў ваенную школу ў Парыжы[2]. Мае ступень магістра ў галіне крыміналістыкі Кансерваторыі мастацтва і рамёстваў і сертыфікат эксперта па абароне ў галіне кіравання, камандавання і стратэгіі.

У часы праўлення прэзідэнта Блез Кампаарэ з’яўляўся супрацоўнікам Палка бяспекі прэзідэнта (РСП). У перыяд з 2015 да 2019 года Поль-Анры Даміба ўзначальваў узброеныя падраздзяленні Буркіна-Фасо, якія ў рэгіёнах Саэль і Поўнач вялі барацьбу з тэрарыстычнымі фарміраваннямі.

У студзені 2021 года двойчы прапаноўваў прэзідэнту Рок Кабарэ выклікаць падраздзяленні групы Вагнера для барацьбы з ісламістамі на поўначы краіны. Апошні матываваў сваю адмову тым, што гэта можа пагоршыць адносіны з заходнімі краінамі[3]. У снежні 2021 года прэзідэнт Рок Кабарэ прызначыў Даміба камандуючым 3-й ваеннай акругай.

У студзені 2022 года здзейсніў ваенны пераварот і стаў часовым кіраўніком дзяржавы. Яго рэжым не змог ліквідаваць праблему з радыкаламі і нават саступіў некаторыя тэрыторыі джыхадзістам і іншым баевікам. 30 верасня ў Буркіна-Фасо адбыўся новы ваенны пераварот, у выніку якога часовы прэзідэнт Поль-Анры Сандаага Даміба быў скінуты. Яго места заняў Ібрагім Траорэ[4][5]. Даміба пакінуў Буркіна-Фасо і накіраваўся ў Тога[6].

Працы Правіць

  • Armées ouest-africaines et terrorisme: réponses incertaines / Paul-Henri Sandaogo Damiba. — 2021. — 160 p. — ISBN 978-2-38326-135-3.

Зноскі

  1. а б https://www.blackpast.org/global-african-history/people-global-african-history/paul-henry-sandaogo-damiba-1981/
  2. Gormezano, David. «Burkina Faso: la France a-t-elle joué un rôle dans le renversement du président Roch Kaboré?» (фр.). France 24 (25 студзеня 2022). Праверана 27 студзеня 2022.
  3. Burkina: le chef des mutins avait proposé à Kaboré de faire appel au groupe Wagner (фр.). Agence d'information d'Afrique Centrale (22 студзеня 2022). Праверана 27 студзеня 2022.
  4. Ndiaga, Thiam. Burkina Faso soldiers announce overthrow of military government, Reuters (1 кастрычніка 2022). Праверана 1 кастрычніка 2022.
  5. Burkina Faso army captain announces overthrow of military government (англ.). France 24 (30 верасня 2022). Праверана 1 кастрычніка 2022.
  6. СМИ: президент Буркина-Фасо подал в отставку и отбыл из страны (руск.). ТАСС (2 кастрычніка 2022). Праверана 2 кастрычніка 2022.