Паўстанне джыхадзістаў у Нігеры
Паўстанне джыхадзістаў у Нігеры — узброены рух ісламскіх радыкалаў на тэрыторыі Нігера, які разгарнуўся ў 2015 годзе.
Паўстанне джыхадзістаў у Нігеры | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вайна супраць тэрарызму | |||
| |||
Дата | з 23 жніўня 2015 года | ||
Месца | Буркіна-Фасо | ||
Статус | працягваецца | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Перадгісторыя правіць
З 2015 года прыгранічная тэрыторыя паміж Буркіна-Фасо, Малі і Нігерам стала рассаднікам джыхадысцкіх сіл, якія паходзяць з Малі[6]. Паўстанцкі рух пачаўся ў двух розных рэгіёнах Нігера. На паўднёвым захадзе Ісламская дзяржава ў краінах Сахеля і Нусрат аль-Іслам учынілі напады ў раёне трайной мяжы з Буркіна-Фасо і Малі. Тым часам на паўднёвым усходзе Ісламская дзяржава ў заходнеафрыканскай правінцыі ўстанавіла кантроль над некаторымі часткамі паўднёвага Нігера[6].
Слабое кіраванне ў Сахелі тлумачыцца распаўсюджваннем гвалтоўнага экстрэмізму ў рэгіёне. На стабільнасць рэгіёна істотна паўплывала частая змена ўлады, прыкладам якой з’яўляецца спроба дзяржаўнага перавароту ў Нігеры ў 2021 годзе[6] і паспяховы пераварот у 2023 годзе[7].
У цяперашнія дні Нігер сутыкаецца з джыхадысцкімі паўстаннямі як у сваіх заходніх рэгіёнах (у выніку распаўсюджвання вайны ў Малі), так і ў сваім паўднёва-ўсходнім рэгіёне (у выніку распаўсюджвання паўстанцкага руху Бока Харам).
Ход падзей правіць
У 2016 годзе звязаныя з Аль-Каідай і Ісламскай дзяржавай рухі захапілі сотні напаўзакінутых і саматужных залатых шахт у Нігеры[8].
У пачатку красавіка 2020 года ўрадавай арміяй у рэгіёне Цілаберы былі ліквідаваныя 63 баевікі незаконных узброеных фармаванняў[9].
У пачатку красавіка 2020 года падраздзяленні Узброеных сіл Нігера і 403-й брыгады спецпрызначэння Нігерыі пры падтрымцы ВПС Нігерыі знішчылі баевікоў у вёсцы Кура штата Борна[10].
Гл. таксама правіць
Зноскі
- ↑ а б Niger: war at the heart of west Africa . Financial Times (11 красавіка 2019).
- ↑ US drone war expands to Niger . Deutsche Welle (23 лістапада 2016).
- ↑ а б в Niger Parliament Votes in Favor of Foreign Troop Presence (англ.). VOA (22 красавіка 2022). Праверана 28 ліпеня 2023.
- ↑ Turkey extends its military presence in Africa . Atalayar (22 кастрычніка 2021). Праверана 30 July 2023.
- ↑ Russia to sign military cooperation deal with Niger, 10 August 2017
- ↑ а б в Violent Extremism in the Sahel (англ.). Global Conflict Tracker. Праверана 28 ліпеня 2023.
- ↑ "Niger military coup: What you need to know". BBC News [брытанская англійская]. 2023-07-28. Праверана 2023-07-28.
- ↑ Политэкономия сахельского халифата, или как "Аль-Каида" и "Исламское государство" нашли свое Эльдорадо (руск.). Telegram-канал Zangaro Today. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- ↑ 63 боевика незаконных вооруженных формирований были ликвидированы правительственной армией Нигера в регионе Тиллабери на западе страны (руск.). Telegram-канал Милитарист. Праверана 31 кастрычніка 2023.
- ↑ Подразделения из состава нигерийской 403-й бригады спецназначения и вооруженных сил республики Нигер при поддержке нигерийских ВВС атаковали боевиков в деревне Кура приграничного штата Борно (руск.). Telegram-канал Рыбарь. Праверана 31 кастрычніка 2023.