Адкрыць галоўнае меню

Ісла́мская дзяржа́ва (араб. الدّولة الإسلاميّة‎‎), скарочана ІД, раней «Ісламская дзяржава Ірака і Леванта» (араб. الدولة الإسلامية في العراق والشام‎‎), скарочана IДIЛ, таксама грэбліва ДАIШараб. داعش‎‎‎ — цемрашальства) — непрызнаная джыхадзісцкая квазідзяржава ў цэнтральнай частцы Блізкага Усходу, адна з ісламісцкіх тэрарыстычных арганізацый. Мусульманскія багасловы ва ўсім свеце не прызналі дзяржаву і адзначылі, што мусульмане не абавязаныя выказваць вернасць гэтак званаму халіфу Абу Бакр аль-Багдадзі. Ваенныя дзеянні мясцовых сіл супраць ІД актыўна падтрымліваюць міжнародная кааліцыя краін Захаду на чале з ЗША, Расія і іншыя краіны. Шэрагам краін і некаторымі міжнароднымі арганізацыямі ІД прызнана як тэрарыстычная арганізацыя[12][13][14][15][16][17][18]. Кантралявала шэраг паўночных тэрыторый Ірака (за выняткам Курдыстана) і паўночна-ўсходніх тэрыторый Сірыі, дзе судакраналася з Сірыйскім Курдыстанам і Турцыяй.

Ісламская дзяржава
араб. الدولة الإسلامية‎‎
Flag of the Islamic State of Iraq and the Levant2.svg Пячатка Ісламскай дзяржавы
Сцяг Ісламскай дзяржавы Пячатка Ісламскай дзяржавы
Syrian, Iraqi, and Lebanese insurgencies.png
Зверху:      Тэрыторыя Ірака, Сірыі і Лівана, кантраляваная Ісламскай дзяржавай Знізу:      Тэрыторыя Лівіі, кантраляваная Ісламскай дзяржавай

Libyan Civil War.png
Дэвіз: «Захавацца і пашырыцца
(араб. باقية وتتمدد‎‎)

[1]»

Заснавана 15 кастрычніка 2006
Абвяшчэнне незалежнасці 29 чэрвеня 2014 (ад Ірака, Сірыі, Лівіі і іншых дзяржаў)
Дыпламатычнае прызнанне непрызнаная
Афіцыйная мова арабская (дэ-факта)[2]
Сталіца Ар-Рака (дэ-факта)[3]
Найбуйнейшыя гарады Масул, Ар-Рамадзі, Ракка, Аль-Хейр[4], Сірт[5], Пальміра[6]
Форма кіравання ісламскі халіфат (самаабвешчаны), тэакратычная манархія
Халіф
Намеснік
Абу Бакр аль-Багдадзі
Абу Аля Аль-Афры[7]
Дзярж. рэлігія іслам
Плошча
• Усяго

ацэначна: 40 000 да 90 000[8] км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2014)
Шчыльнасць

каля 10 мільёнаў чал.
няма даных чал./км²
Валюта «Ісламскі дынар» (афіцыйна)[9][10][11]

Не прызнана і асуджана вядомым мусульманскім прапаведнікам Юсуфам аль-Кардаві [19].

Паводле свайго статусу, дзяржава абвешчана халіфатам, гэта значыць прызнала за сабой рэлігійную ўладу над усімі мусульманамі па ўсім свеце і імкнецца атрымаць палітычны кантроль над тэрыторыямі з пераважна мусульманскіх насельніцтвам[20], пачынаючы з тэрыторыі ў Леванце, уключаючы Іарданію, Ізраіль, Палесціну, Ліван, Кіпр і тэрыторыю ў паўднёвай частцы Турцыі[21].

ГісторыяПравіць

Групоўка, у сваім першапачатковым выглядзе, складалася і абапіралася на шэраг суніцкіх арабскіх тэрарыстычных паўстанцкіх груповак, у тым ліку яе папярэдніка арганізацыі Аль-Каіды ў Іраку. Першапачатковай мэтай ісламскай дзяржавы было абвешчана стварэнне халіфата ў рэгіёне суніцкай большасці ў Іраку. Пасля яе ўдзелу ў грамадзянскай вайне ў Сірыі арганізацыя ў 2014 годзе пачала вайну ў Іраку[22].

Радыкалы пачалі актыўна займаць новыя тэрыторыі, тэрарызуючы мірнае насельніцтва, прычым колькасць іх прыхільнікаў імкліва павялічвалася. Сябе яны называлі членамі «Ісламскай дзяржавы Ірака і Леванта» (ІДІЛ). Духоўным лідарам і кіраўніком будучага халіфата абвясцілі Абу Бакра аль-Багдадзі, які да гэтага быў членам «Аль-Каіды». Сама «Аль-Каіда» разглядала новую структуру як сваю «дачку» ў Іраку. Тэрарысты разлічвалі папоўніць свае шэрагі баевікамі, якія ваявалі супраць ЗША на баку Садама Хусэйна. І ім гэта ўдалося. Аднак неўзабаве іракскія ісламісты адмовіліся ад заступніцтва, заявіўшы пра ўласныя амбіцыі. Яны нацэліліся на стварэнне сусветнага халіфата і назвалі сябе глабальна — «Ісламская дзяржава».

Масул, другі па насельніцтве горад Ірака, быў узяты ў чэрвені 2014 года. Горад, у асноўным населены сунітамі, быў хутка захоплены баевікамі дзякуючы недаверу насельніцтва новым шыіцкім уладам Ірака. Менавіта ў Саборнай мячэці Масула (узарвана баевікамі 21 чэрвеня 2017 года) Абу Бакр аль-Багдадзі абвясціў стварэньне халіфата, які ахоплівае Ірак і Сірыю. З кастрычніка 2016 года за горад змагаліся вайсковыя часткі, спецназ і Федэральная паліцыя Ірака, а таксама ўрадавая авіяцыя. 9 ліпеня 2017 афіцыйна было абвешчана пра вызваленне Масула ад баевікоў «Ісламскай дзяржавы».

У Сірыі сітуацыя развівалася па падобным сцэнарыі. «Аль-Каіда» аб'яднала тут джыхадзістаў у баявую групоўку «Джабхат ан-Нусра». Тэрарысты прысягнулі на вернасць Айману аз-Завахіры, які ўзначаліў «Аль-Каіду» пасля знішчэння Усамы бен Ладэна. Агульная плошча кантраляванай тэрарыстамі ІД тэрыторыі — так званага халіфата — дасягала ў 2014 годзе 100—110 тысяч км², а колькасць насельніцтва, якое тут пражывала, складала 8 мільёнаў чалавек. Пакуль ІД і «Джабхат ан-Нусры» ўдавалася ўтрымліваць пад кантролем іракскія і сірыйскія тэрыторыі і весці вайну супраць сіл міжнароднай кааліцыі, «Аль-Каіда» сышла ў цень.

Пад канец сакавіка 2019 года «Сілы дэмакратычнай Сірыі» (SDF) з курдскіх і арабскіх атрадаў абвясцілі аб вызваленні апошняга анклава тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» на ўсходнім беразе ракі Еўфрат у населеным пункце Эль-Багуз. Баі за стратэгічны пасёлак ішлі амаль паўтара месяца, усяго сумесная аперацыя SDF і міжнароднай кааліцыі па зачыстцы ўсходняга берага працягвалася каля паўгода. У Эль-Багузе быў узняты сцяг SDF і прайшоў невялікі парад, на якім прысутнічаў намеснік спецпасланніка ЗША пры антытэрарыстычнай кааліцыі Уільям Ройбак. Услед за гэтым Белы дом распаўсюдзіў заяву прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які абвясціў, што вызвалены ўсе тэрыторыі Сірыі і Ірака, якія калісьці кантралявала экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава».

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Colonial Caliphate: The Ambitions of the 'Islamic State'
  2. Мова большасці насельніцтва кантраляаванай тэрыторыі.
  3. Ben Hubbard. Life in a Jihadist Capital: Order With a Darker Side (24 July 2014). Праверана 5 верасня 2014.
    Instead, he took his remaining cash east and moved to a neighboring city, Raqqa, the de facto capital of the world’s fastest growing jihadist force
  4. часткова
  5. Выросшие из хаоса: Исламское государство в Ливии и его экспансия // Независимая газета, 23.05.2015
  6. Баявікі ІД захапілі антычны горад Пальміра // Lenta.ru, 20.05.2015
  7. Report: A former physics teacher favored by Osama bin Laden is now leading ISIS // Business Insider
  8. Ближний Восток: диагностика будущего года // Regnum, 27.12.2014
  9. Islamic State mints its own 'Islamic Dinar' coins // The Telegraph, 23.06.2015
  10. Исламский динар: боевики ИГИЛ начали выпуск собственной золотой валюты // Вести.ру, 24.06.2015
  11. «Исламское государство» начало выпускать собственную валюту // Lenta.ru, 24.06.2015
  12. Решение Верховного суда Российской Федерации от 29.12.2014 года № АКПИ 14-1424С: «Международная организация „Исламское Государство Ирака и Леванта“ (ИГИЛ), известная также под названиями „Исламское Государство Ирака и Сирии“, „Исламское государство Ирака и Шама“ (ИГИШ), с лета 2014 г. называется „Исламское государство“. Она образована в 2006 г. в результате слияния радикальных исламистских группировок, которые отпочковались от международной террористической организации „Аль-Каида“. […] На основании изложенного и руководствуясь статьями 194, 195, 198, 245 ГПК РФ, Верховный Суд Российской Федерации решил: заявление Генерального прокурора Российской Федерации удовлетворить: признать международные организации „Исламское государство“ (другие названия: „Исламское Государство Ирака и Сирии“, „Исламское Государство Ирака и Леванта“, „Исламское Государство Ирака и Шама“) и Джебхат ан-Нусра (Фронт победы) (другие названия: „Джабха ан-Нусра ли-Ахль аш-Шам“ (Фронт поддержки Великой Сирии) террористическими и запретить их деятельность на территории Российской Федерации.» (вступило в силу 13.02.2015 года).
  13. Единый федеральный список организаций, в том числе иностранных и международных организаций, признанных в соответствии с законодательством Российской Федерации террористическими. // ФСБ России
  14. Security Council concerned about illicit oil trade as revenue for terrorists in Iraq, Syria. (англ.) . United Nations (28 ліпеня 2014). Праверана 17 жніўня 2014.
  15. Tran, Mark Who are Isis? A terror group too extreme even for al-Qaida. (англ.)  (11 чэрвеня 2014). Праверана 11 чэрвеня 2014.
  16. Con Coughlin (Defence Editor), Tom Whitehead. US should launch targeted military strikes on 'terrorist army' Isis, says General David Petraeus. (англ.)  (19 чэрвеня 2014). Праверана 31 ліпеня 2014.
  17. Iraq religious leader supports liberation of Mosul, calls ISIS terrorists (англ.) . Foreign Affairs Committee. National Council of Resistance of Iran (13 чэрвеня 2014). Праверана 8 жніўня 2014.
  18. Евгений Нелюбин Обзор инопрессы. Ирак охватила «путиномания». BFM.ru (9 кастрычніка 2015). Праверана 18 лістапада 2015.
  19. Вядомы мусульманскі прапаведнік супраць ІДІЛ. РИА Новости.
  20. Isis rebels declare 'Islamic state' in Iraq and Syria. BBC News
  21. What is ISIS? — The Short Answer. The Wall Street Journal
  22. Battle to establish Islamic state across Iraq and Syria. The Independent

СпасылкіПравіць