Аль-Каіда ў Іраку
Аль-Каіда ў Іраку (араб. قاعدة الجهاد في بلاد الرافدين, Ка’іда аль-Джыхад фі білад ар-рафідайн — «База джыхаду ў Двурэччы») — аддзяленне міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі Аль-Каіда, якое існавала ў Іраку ў 2004—2006 гадах. Першапачаткова група насіла назву «Армія адзінабожжа і джыхаду», але змяніла імя пасля таго, як аз-Заркаві (стваральнік групы) у сваім лісце да Бен Ладэну восенню 2004 года прапанаваў далучыцца да Аль-Каіды. Пасля гібелі аз-Заркаві ў 2006 годзе Аль-Каіда ў Іраку без згоды асноўнага кіраўніцтва стварыла «Ісламскую дзяржаву Ірак», якая пазней ператварылася ў «Ісламскую дзяржаву Ірака і Леванта». Аль-Каіда ў Іраку спыніла існаванне пасля стварэння ІДІЛ, а ў лютым 2014 года кіраўніцтва Аль-Каіды афіцыйна адмежавалася ад ІДІЛ і заявіла, што не нясе адказнасці за дзеянні групоўкі.
Аль-Каіда ў Іраку | |
---|---|
З'яўляецца часткай | Аль-Каіда |
Ідэалогія | ісламізм |
Лідары | Абу Мусаб аз-Заркаві †, Абу Аюб аль-Масры |
Штаб-кватэра | |
Актыўная ў | |
Сфарміравана | 2004 |
Расфарміравана | 15 кастрычніка 2006 |
Адлучылася ад | Армія адзінабожжа і джыхаду |
Была реарганізавана ў | Ісламская дзяржава Ірак |
Удзел у канфліктах | Вайна ў Іраку |
Спасылкі
правіць- Аль-Каида в Ираке Архівавана 22 мая 2010. // Agentura.ru