Армія адзінабожжа і джыхаду
Джамаат ат-Таўхід валь-Джыхад (араб. جماعة التوحيد والجهاد, Армія адзінабожжа і джыхаду) — ісламарадыкальная групоўка пад лідарствам Абу Мусаба аз-Заркаві, створаная ў 1999 г. з мэтай звяржэння іарданскага рэжыму, які аз-Заркаві лічыў неісламскім, і ўстанаўлення Ісламскай дзяржавы. Пасля ўварвання войск міжнароднай кааліцыі ў Афганістан аз-Заркаві перабраўся ў Ірак. Лічыцца, што ён адказны за стварэнне «Ансар аль-Іслам» у 2001 годзе.
Армія адзінабожжа і джыхаду | |
---|---|
Ідэалогія | ісламізм, антышыізм |
Рэлігійная прыналежнасць | сунізм |
Лідары | Абу Мусаб аз-Заркаві |
Штаб-кватэра | |
Актыўная ў | |
Сфарміравана | 1999[1] |
Расфарміравана | 17 кастрычніка 2004 |
Была реарганізавана ў | Аль-Каіда ў Іраку |
Саюзнікі | Баас (перыядычна), Аль-Каіда, Ансар аль-Іслам |
Праціўнікі | Міжнародныя кааліцыйныя сілы ў Іраку |
Удзел у канфліктах | Іракская вайна |
Пасля пачатку амерыканскага ўварвання ў Ірак «Джамаат ат-Таўхід» ператварыўся ў развітую сетку з мноствам арабскіх баевікоў і замежных наймітаў. Мэтамі групы былі звяржэнне пераходнага ўрада, зачыстка Ірака ад шыітаў і стварэнне Ісламскай дзяржавы. Акцыі заключаліся ў выкарыстанні шахідамабіляў, самаробных выбуховых прылад і тактыкі гарадской герыллі. Група стала шырока вядомай па відэа ў Інтэрнэце з абезгалоўліваннем замежных закладнікаў.
У кастрычніку 2004 года аз-Заркаві даў прысягу Усаме бен Ладэну, назваўшы сваю арганізацыю «Аль-Каідай у Іраку».
Зноскі
Спасылкі
правіць- Brutal kidnappers gaining in popularity The Guardianon September 21, 2004
- Profile: Tawhid and Jihad group BBC News on October 8, 2004
- Purported Zarqawi letter Coalition Provisional Authority