Партыя арабскага сацыялістычнага адраджэння (араб. حزب البعث العربي الاشتراكي‎‎), коратка называецца Баас (адраджэнне, уваскрашэнне) — палітычная партыя, заснаваная ў Сірыі Мішэлем Афлякам, Салахам ад-Дзін Бітарам і Закі Арсузі ў 1947 годзе. Ідэалогія партыі — баасізм, які ўяўляе сабой сінтэз арабскага сацыялізму і панарабізму.

Баас
араб. حزب البعث‎‎[1]
Выява лагатыпа
Заснавальнік Michel Aflaq[d], Salah al-Din al-Bitar[d] і Zaki al-Arsuzi[d]
Дата заснавання 7 красавіка 1947
Дата роспуску 23 лютага 1966
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія антыамерыканізм, антысіянізм[d], Баасізм, арабскі нацыяналізм[d], Nasserism[d], панарабізм, свецкасць, аднапартыйная сістэма, Arab socialism[d], аўтарытарызм, антыімперыялізм, socialist patriotism[d] і левы нацыяналізм[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Партыя мела ўплыў у многіх арабскіх краінах. У 1963 годзе баасісты змаглі захапіць уладу ў Іраку ў выніку ваеннага перавароту, аднак іх рэжым быў скінуты праз некалькі месяцаў. У тым жа годзе баасісты ўзялі ўладу ў Сірыі ў ходзе рэвалюцыі 8 сакавіка, якая паклала пачатак працягламу праўленню партыі ў гэтай краіне.

У 1966 годзе, пасля перавароту ў Сірыі, у ходзе якога ад улады было адхілена Нацыянальнае кіраўніцтва Баас, партыя фактычна раскалолася на дзве самастойныя арганізацыі — так званую прасірыйскую і праіракскую фракцыі, кожная з якіх пазіцыянуе сябе ў якасці законнага пераемніка арыгінальнай партыі і мае аддзяленні ў розных краінах. Першая партыя кіравала Сірыяй да 2024 года, пакуль не была зрынута ў ходзе грамадзянскай вайны. Іракскае крыло было адхілена ад улады ў 2003 годзе, але захоўвае ўплыў у шэрагах іракскай апазіцыі.

Зноскі

Спасылкі

правіць