Свецкасць (секулярызм) — канцэпцыя, згодна якой дзяржава і грамадства павінны існаваць асобна ад любога тыпа рэлігій і рэлігійнай веры.

З аднаго боку, секулярызм можа азначаць свабоду ад рэлігійных законаў і вучэнняў і адсутнасць прымусу да рэлігійнага веравызнання з боку дзяржавы і грамадства, якія павінны быць нейтральнымі ў пытаннях рэлігіі. З іншага боку, секулярызм можа азначаць канцэпцыю таго, што дзейнасць людзей, асабліва палітычная, павінна грунтавацца на доказах і фактах, непрадузятай з прычыны рэлігійнага ўмяшання[1].

Сучасная свецкасць бярэ пачатак у сачыненнях антычных філосафаў, такіх як Эпікур і Марк Аўрэлій, сярэднявечных ісламскіх мысліцеляў (Ібн Рушд), філосафаў эпохі Асветніцтва (Дзідро, Вальтэр, Джэферсан і інш.).

Секулярызм не варта блытаць з атэізмам і індыферэнтызмам. Працэс секулярызму часта завуць секулярызацыяй.

Зноскі

  1. Kosmin, Barry A. Contemporary Secularity and Secularism. / Secularism & Secularity: Contemporary International Perspectives. Ed. Barry A. Kosmin and Ariela Keysar. Hartford, CT: Institute for the Study of Secularism in Society and Culture (ISSSC), 2007.