Антыамерыканізм
Антыамерыканізм — адмоўнае стаўленне да палітыкі, культуры і насельніцтва Злучаных Штатаў Амерыкі. Упершыню тэрмін «антыамерыканізм» быў ужыты ў 1948 годзе ў Францыі[1], з тых часоў розныя аспекты ўнутрана- і знешнепалітычнай дзейнасці, а таксама культуры ЗША нярэдка падвяргаліся фундаментальнай крытыцы. Аднак, па прычыне таго, што гэта адбывалася ў розных кантэкстах і крытыка выказвалася зыходзячы з шырокага спектру палітычных і рэлігійных светапоглядаў, нельга гаварыць пра адзіную антыамерыканскую плынь або адзіную ідэалогію.
У шэрагу выпадкаў антыамерыканізм праяўляецца перш за ўсё ў негатыўным стаўленні да знешняй (а часам і ўнутранай) палітыкі ЗША, а не да амерыканскага народа або яго культуры[2].
Найбольш поўна гэтую ідэалогію сфармуляваў Шарль дэ Голь у сваёй знакамітай фразе: «Можаце быць упэўнены, што амерыканцы зробяць усё глупства, якое змогуць прыдумаць, плюс яшчэ некалькі такіх, якія і ўявіць немагчыма». Аднак яшчэ Жорж Клемансо ў пачатку XX стагоддзя заявіў: «Амерыка — адзіная краіна, якая ад варварства перайшла акурат у заняпад, абыходзячы стадыю цывілізацыі».
Узмацненне антыамерыканскіх настрояў пачалося ў сувязі з вайной у В’етнаме.
У дакладзе амерыканскага Нацыянальнага савета па разведцы «Глабальныя трэнды 2025», падрыхтаваным восенню 2008 года, адзначаецца, што незадаволенасць палітыкай ЗША ў свеце настолькі вялікая, што любая амерыканская ідэя па міжнародным парадку дня дыскрэдытавана загадзя — ужо толькі тым, што яна амерыканская[3].
«Грубы і ўвесь зацяты антыамерыканізм, нябачаны з 1970-х гадоў, прахарчаваў палітыку Крамля [Расіі] і эфір дзяржаўных тэлеканалаў», — адзначае ў сваім артыкуле 2014 года Дэвід Рэмнік[4].
Як заявіў у 2015 годзе мітрафорны протаіерэй Валянцін Асмус, найбольшае зло ў свеце — у ЗША і іх сатэлітаў, а «ўнутры супольнасцяў, законна абараняючых ад Амерыкі свой суверэнітэт, можа фармавацца, як гэта адбываецца ў Расіі, ядро духоўнага супрацьстаяння амерыканізму»[5].
Тыповай і найбольш распаўсюджанай формай праявы антыамэрыканізму за межамі ЗША з’яўляюцца розныя вулічныя акцыі пратэсту перад амерыканскімі пасольствамі і дыпламатычнымі ўстановамі, а таксама перад амерыканскімі ваеннымі аб’ектамі за мяжой, у ходзе якіх дэманстрантамі скандуюць разнастайныя фразы і лозунгі антыамерыканскага зместу, часцей за ўсё фраза-патрабаванне ва ўльтыматыўнай форме «Yankee go home» (у пер. «Янкі, сыходзіце дадому!»), якая наносіцца таксама на транспаранты, плакаты, і ў выглядзе графіці і насценнага жывапісу, іншыя вертыкальныя і гарызантальныя паверхні.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Philippe Roger. The American Enemy. The History of French Anti-Americanism (англ.) (25 лістапада 2005).
- ↑ Poll Shows Growing Arab Rancor at U.S. , washingtonpost.com
- ↑ [1]; Архивированная копия(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2014. Праверана 22 красавіка 2012.
- ↑ Наблюдая за затмением: Майкл Макфол находился в России, когда там появились перспективы демократии и когда эти перспективы начали тускнеть
- ↑ Протоиерей Валентин Асмус. Оптимизм — то, что отличает христианина / Православие. Ru
Літаратура
правіць- Холландер П. Антиамериканизм рациональный и иррациональный. — Лань, 2000. — 864 с. — ISBN 978-5-8114-0339-4.
- Сардар З., Дэвис М. В. Почему люди ненавидят Америку?
- Кузнецов Д. В. Взаимодействие внешней политики и общественного мнения в США. Некоторые актуальные вопросы. — М.: УРСС, 2010. — 496 с.
- Гудков Л. Д. Отношение к США в России и проблема антиамериканизма // Мониторинг общественного мнения : журнал. — март—апрель 2002. — Вып. № 2 (58).Марк Твен. Мы — англосаксы : Собр. соч. — М.: ГИХЛ, 1961. — Т. 12. — С. 309—312.