Міжнародныя кааліцыйныя сілы ў Іраку
Кааліцыя згодных (у арыгінале з англ.: «Coalition of the willing») — створаны па ініцыятыве ЗША альянс дзяржаў, які падтрымаў уварванне ў Ірак у 2003 годзе (Іракская вайна) як палітычна, так і ўзброенай сілай. Назва кааліцыі з’яўляецца процілеглым тэрміну Д. Буша «вось зла», да якіх залічвалі Баасісцкі Ірак. Дакладная колькасць дзяржаў, якія ўваходзілі ў кааліцыю, невядома — некаторыя не жадаюць гэта даводзіць да агульнага ведама, некаторыя адмаўляюць.
Гісторыя
правіцьУварванне
правіцьПасля вайны ў Персідскім заліве 1991 года ў небе Ірака былі створаны зоны, забароненыя для палётаў іракскай авіяцыі. Забеспячэннем гэтых зон займаліся ВПС ЗША. З сярэдзіны 2002 года, фармальна ў адказ на спробы іракскіх СПА атакаваць амерыканскія патрульныя і разведвальныя самалёты, ЗША сталі наносіць ракетна-бомбавыя ўдары па аб’ектах на поўдні Ірака з мэтай задушыць СПА і парушыць аператыўную структуру іракскай арміі.
20 сакавіка 2003 пачалося ўварванне заходняй кааліцыі ў Ірак. У аперацыі, акрамя ЗША, удзельнічалі ўзброеныя сілы Вялікабрытаніі, Аўстраліі і Польшчы, а таксама курдскія сепаратысты. Кааліцыя ставіла сваёй мэтай звяржэння рэжыму Садама Хусейна і фарміраванне ў Іраку дзеяздольнага ўрада, які абапіраецца на падтрымку значнай часткі насельніцтва. Існавалі і яшчэ дзве заяўленыя мэты — выяўленне і знішчэнне зброі масавага паражэння і выяўленне даных, якія будуць казаць аб падтрымцы Іракам міжнароднага тэрарызму.
Да пачатку ўварвання чакалася, што іракская армія акажа ўстойлівы супраціў замежным войскам. Гэтага, аднак, не адбылося — за выключэннем некаторых ачагоў барацьбы, якія былі задушаныя параўнальна лёгка, амерыканскія і брытанскія часці хутка ўсталявалі кантроль над тэрыторыяй Ірака.
Да 1 мая супраціў праўрадавых сіл быў задушаны. Пазней, 13 снежня таго ж года, быў схоплены іракскі лідар Садам Хусейн, над якім быў праведзены суд па абвінавачванні ў шматлікіх злачынствах. У 2006 годзе яго павесілі.
З поўнай акупацыяй краіны пачаўся пошук зброі масавага паражэння. У выніку ўжо да пачатку 2004 года стала ясна, што ЗША і іх саюзнікам не ўдалося знайсці нават яе слядоў. Таксама Беламу дому наогул не ўдалося і даказаць абвінавачванні ў падтрымцы іракскім рэжымам тэрарызму.
Партызанская вайна
правіцьПрыхільнільнікі Хусейна, а таксама і ісламарадыкальныя рухі, якія набралі сілу ў краіне як раз пасля ўварвання, арганізавалі ўзброеную партызанскую барацьбу. Масіраваныя акцыі баевікоў пачаліся ў красавіку 2004 года. Акрамя адкрытых нападаў на воінскія часці з ужываннем стралковай зброі і мінамётных абстрэлаў, асноўны ўпор рабіўся на дзеянні тэрарыстаў-смяротнікаў (супраць замежных войскаў і новых уладаў) і захоп закладнікаў з ліку замежных грамадзян з вылучэннем патрабаванняў, накіраваных на вывад войскаў той ці іншай дзяржавы з Ірака. Патрабаванні вылучаліся вельмі жорсткія, а пры адмове ад іх выканання тэрарысты падвяргалі свае ахвяры жорсткай кары, здымаючы гэта для далейшага запалохвання на відэастужку.
Да канца 2004 стала ясна, што супрацьстаянне паміж рухам супраціву і акупацыйнымі войскамі перайшло ў прынцыпова новую фазу. За паўтара года актыўнага супраціву іракскія баевікі паслядоўна выконвалі пастаўленыя задачы. Выкарыстоўваючы партызанскія метады вядзення вайны, яны здолелі спачатку выціснуць амерыканцаў з правінцый у буйныя населеныя пункты. Затым, падвяргаючыся рэгулярным нападам на патрулі і вайсковыя калоны ўнутры гарадоў, кааліцыйныя войскі паступова адступілі на новы рубеж абароны, схаваўшыся на ўласных ваенных базах. І нарэшце, амерыканцы перасталі адчуваць сябе ў бяспецы нават на ўласных базах.
Так, напрыклад, трэці па велічыні іракскі горад Масул, размешчаны за 360 км на поўнач ад Багдада, падчас уварвання ў Ірак у сакавіку—красавіку 2003 года быў узяты практычна без бою, але за наступныя 20 месяцаў акупацыі ў тэрактах і сутычках з баевікамі іракскага супраціву тут загінулі больш за сотню амерыканскіх салдат, а 21 снежня 2004 у выніку выбуху на ваеннай базе Марэз у гэтым горадзе было забіта адразу 20 амерыканцаў, звыш за 70 атрымалі раненні.
На 18 ліпеня 2010 года страты кааліцыйных сіл па гадах выглядалі наступным чынам: 2003 год — 580 чал.; 2004 год — 906 чал.; 2005 год — 897 чал.; 2006 год — 872 чал.; 2007 год — 961 чал.; 2008 год — 322 чал.; 2009 год — 150 чал.; 2010 год — 42 чал.
У немалой ступені поспеху руху супраціву спрыялі новыя метады, прыўнесеных ісламскімі баевікамі з іншых частак свету. У прыватнасці, нябачаны размах прыняло паляванне на суайчыннікаў, якія запісваліся на службу ў паліцыю. Акрамя таго, партызаны актыўна і вельмі паспяхова выкарыстоўваюць супраць рэгулярнай арміі мінную вайну. Штодня на фугасах падрываліся патрульныя машыны і бранятэхніка, а таксама аўтакалоны часцей тылавога забеспячэння.
Самай эфектыўнай зброяй паўстанцаў аказаліся кумулятыўныя міны накіраванага дзеяння і інфрачырвоныя датчыкі, які спрацоўвалі пры перапыненні машынай светлавога прамяня. Яны ўсталёўваліся з выключаным датчыкам. Такім чынам, не было праблем у праходжанні па трасе грамадзянскіх машын. За некалькі секунд да набліжэння ваеннай аўтамашыны, інфрачырвоны датчык уключаўся пры дапамозе мабільнага тэлефона.
З 2003 па 2006 ад рук баевікоў загінулі 150 тысяч чалавек (паводле Міністрэрства аховы здароўя Ірака). Колькасць іракцаў, якія атрымалі за гэты час раненні, ацэньваецца прыкладна ў 450 тысяч чалавек[1].
Афіцыйна абвяшчалася, што значную частку тэрарыстычных актаў у Іраку здзейснілі іншаземцы.
Вывад войскаў
правіцьНягледзячы на маштабы кровапраліцця, рух іракскага супраціву быў не ў стане (да снежня 2011) дамагчыся галоўнай мэты — прымусіць ЗША вывесці армію з Ірака. Улічваючы тое, што ваенная служба ў ЗША ажыццяўляецца па кантракце, амерыканская грамадская думка фактычна не ў стане была прымусіць ўрад пайсці на вывад войскаў — асабліва пасля таго, як перавыбранне Джорджа Буша азначала падтрымку яго палітыкі насельніцтвам.
Значна большых вынікаў партызанам удалося дамагчыся нанясеннем удараў па саюзніках ЗША.
- Першай свае войскі пасля тэрактаў у Мадрыдзе 11 сакавіка 2004 года і прыходу ўрада сацыялістаў вывела Іспанія. Прыкладна ў той жа час гэта зрабілі Дамініканская Рэспубліка, Нікарагуа, Гандурас і Сінгапур.
- У ліпені 2004 года дзеля захавання жыцця свайго грамадзяніна, захопленага іракцамі, ваенных адклікалі Філіпіны.
- Нарвегія пакінула ў Іраку толькі 15 вайскоўцаў, якія навучалі іракскія сілы бяспекі.
- У верасні 2004 выведзены войскі Тайланда.
- У верасні 2004 Новая Зеландыя таксама прыняла рашэнне эвакуіраваць з Ірака свой вайсковы кантынгент (60 ваеннаслужачых інжынерных падраздзяленняў, якія на працягу 12 месяцаў знаходзіліся на брытанскай ваеннай базе ў раёне Басры).
- 3 лістапада 2004 урад Венгрыі аб’явіў, што выведзе свае войскі (300 вайскоўцаў) з Ірака да 31 сакавіка 2005. Венгерскі кантынгент пакінуў Ірак да 21 снежня 2004 года[2].
- У лютым 2005 выведзены войскі Партугаліі.
- Украінскі міратворчы кантынгент у Іраку, які прыбыў у Ірак у пачатку жніўня 2003 года, пачаў эвакуацыю 15 сакавіка 2005 года, апошняе падраздзяленне пакінула Ірак 27 снежня 2005 года. Тым не менш, пасля вываду з Ірака ўкраінскага міратворчага кантынгенту ў канцы снежня 2005, у Іраку засталіся каля 50 ўкраінскіх ваенных саветнікаў і інструктараў.
- 12 красавіка 2005 міністр абароны Польшчы Ежы Шмайдзінскі заявіў, што польскі кантынгент у Іраку пакіне гэтую краіну да канца 2005 года, пасля заканчэння тэрміну дзеяння адпаведнай рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН. Разам з тым, у выпадку прыняцця новай рэзалюцыі СБ ААН ці афіцыйнай просьбы ўрада Ірака падоўжыць польскую ваенную прысутнасць у гэтай краіне ўрад Польшчы разгледзіць магчымасць «прысутнасці ў Іраку невялікай навучальнай групы». У пачатку 2005 года Польшча ўжо скараціла свае войскі ў Іраку з 2,4 да 1,7 тыс. чалавек. За паўтара года знаходжання польскага вайсковага кантынгенту ў Іраку, уведзенага сюды ў жніўні 2003 года, загінулі 17 палякаў — сярод іх 13 польскіх вайскоўцаў, два былыя спецназаўцы, якія працавалі на ахоўную фірму, і два журналісты.
- Італія, нягледзячы на неаднаразовыя захопы закладнікаў з ліку італьянскіх грамадзян, доўгі час працягвала прытрымлівацца саюзніцкіх абавязацельстваў. 15 сакавіка 2005 прэм’ер-міністр Італіі Сільвіё Берлусконі абвясціў аб поўным вывадзе да верасня 2005 італьянскага вайсковага кантынгенту з Іраку, але ўжо праз суткі пад ціскам партнёраў па кааліцыі — ЗША і Вялікабрытаніі — узяў назад сваю заяву. Аднак, пасля прыходу да ўлады левацэнтрыстаў, новы пьемьер-міністр Італіі Рамана Продзі зноў абвясціў аб вывадзе войскаў з Ірака. Апошні італьянскі ваенны пакінуў Ірак у лістападзе 2006 г.
- Японія таксама адмовілася задаволіць патрабаванні партызан.
- У той жа час Нідэрланды 8 сакавіка 2005 абвясціла аб пачатку працэдуры вываду свайго ваеннага кантынгенту. Рашэнне аб гэтым было прынята яшчэ ў студзені, нягледзячы на ціск з боку ЗША і Вялікабрытаніі.
- Пазней таксама Вялікабрытанія пачала выводзіць пакінутых вайскоўцаў з Ірака, а апошні кантраляваны імі горад Басра перадалі іракскім войскам.
- У жніўні 2008 у сувязі з канфліктам у Паўднёвай Асеціі Грузія вывела з Ірака палову свайго двухтысячнага кантынгенту. Перакідка грузінскіх вайскоўцаў ажыццяўлялася ВПС ЗША.
- У снежні 2008 Каралеўства Тонга вывела з Ірака свой кантынгент у памеры 45 чалавек.
Да 31 снежня 2008 года ў краіне, акрамя амерыканскіх і брытанскіх войскаў, заставаліся толькі падраздзяленні Аўстраліі, Румыніі, Сальвадора і Эстоніі[3].
З 2009 года паступова выводзіць свае сілы пачалі і ЗША.
Да пачатку жніўня 2010 года асноўны кантынгент амерыканскіх войскаў быў выведзены з Ірака, і ў краіне засталося каля 50 тысяч вайскоўцаў з ЗША, пераважна для навучання і падтрымкі мясцовых сіл аховы правапарадку. 1 верасня 2010 года віцэ-прэзідэнт ЗША Джозеф Байдэн абвясціў аб афіцыйным заканчэнні аперацыі «Іракская свабода» і аб пачатку новай небаявой аперацыі амерыканскай арміі пад кодавай назвай «Новы світанак» на чале з генералам Лойдам Осцінам. 15 снежня 2011 года ЗША спусцілі сцяг Узброеных сіл над Багдадам, сімвалічна завяршыўшы ваенную кампанію ў Іраку, якая доўжылася амаль 9 гадоў, перадаўшы паўнамоцтвы па арганізацыі бяспекі мясцовым структурам. У краіне засталося толькі 200 ваенных кансультантаў[4][5].
Хоць апошнія вайскоўцы кааліцыі былі выведзены ў снежні 2011 года, на тэрыторыі Ірака засталіся супрацоўнікі прыватных ваенных і ахоўных кампаній (па стане на сакавік 2013 году — 5500 чалавек)[6].
Вяртанне замежных сіл
правіцьУ снежні 2014 года на фоне ўзмацнення тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» ЗША зноў увялі войскі ў Ірак. Пры ўзаемадзеянні іракскай арміі, мясцовых апалчэнняў, заходняй кааліцыі і Ірана ўдалося разграміць баевікоў і сагнаць іх у падполле. З 2017 года терарысты вымушаныя былі перайсці да партызанскай вайны[7].
Члены кааліцыі
правіцьПадчас тэледэбатаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2004 года апанент Буша Джон Керы заявіў, што адміністрацыя Буша перад вайной у Іраку не змагла сфармаваць шырокую міжнародную кааліцыю, здолеўшы заручыцца падтрымкай толькі дзвюх краін — Вялікабрытаніі і Аўстраліі[8]. У адказ на гэта Буш прамовіў фразу «Вы забыліся Польшчу»[9], якая, замест таго, каб абвергнуць аргумент Керы, фактычна яго пацвярджала.
Па даных ЗША на момант стварэння кааліцыі ў яе ўваходзіла 49 дзяржаў[10]: Аўстралія, Азербайджан, Албанія, Ангола, Афганістан, Балгарыя, Вялікабрытанія, Венгрыя, Гандурас, Грузія, Данія, Дамініканская Рэспубліка, Ісландыя, Іспанія, Італія, Калумбія, Коста-Рыка, Паўднёвая Карэя, Кувейт, Латвія, Літва, Маршалавы Астравы, Мікранезія, Манголія, Нідэрланды, Нікарагуа, Палаў, Панама, Польшча, Партугалія, Руанда, Румынія, Сальвадор, Македонія, Сінгапур, Славакія, Саламонавы Астравы, ЗША, Тонга, Турцыя, Уганда, Узбекістан, Украіна, Філіпіны, Чэхія, Эрытрэя, Эстонія, Эфіопія, Японія.
У верасні 2004 года ўрад Коста-Рыкі папрасіў Белы дом выдаліць яе з спісу членаў кааліцыі[11]. Коста-Рыка не падала ваенны персанал для акупацыі Ірака бо з 1949 года не мае сваёй арміі, але прапанавала ЗША палітычную падтрымку. У падобнай сітуацыі апынуліся Ісландыя і Панама, якія ўзброеных сіл як такіх не маюць. Аднак яны накіравалі ў Ірак свае спецпадраздзяленні[12].
Удзел НАТА
правіць22 верасня 2004 года пасля працяглых перамоваў было дасягнута пагадненне аб удзеле НАТА ва ўрэгуляванні сітуацыі ў Іраку. Аднак ЗША не ўдалося пераканаць альянс пагадзіцца на адпраўку ў падтрымку новаму іракскаму ўраду ваенныя сілы. Арганізацыя толькі паабяцала заняцца падрыхтоўкай кадраў для іракскай арміі. Для гэтага ў Багдадзе пад эгідай НАТА була створана спецыяльная ваенная акадэмія. Акадэмія была падсправаздачна кіраўніцтву альянса, ні пра які ўдзел у баявых аперацыях гаворкі не ішла, а забеспячэннем бяспекі навучальнай установы займаліся амерыканскія войскі.
Страты
правіцьПаводле дадзеных міністэрстваў абароны ЗША і Вялікабрытаніі, а таксама незалежнага інтэрнэт-сайта iCasualties.org, баявыя і небаявыя страты кааліцыі склалі 4804 вайскоўцаў загінуўшымі, большасць з якіх (4 423 чалавек[13]) з’яўляюцца амерыканцамі. У сваю чаргу, Вялікабрытанія страціла 179 байцоў, Італія — 33, Польшча — 23, Украіна — 18, Балгарыя — 13, Іспанія — 11, Данія — 7, Сальвадор і Грузія — па 5, Славакія — 4, Румынія і Латвія — па 3 , Аўстралія, Эстонія, Нідэрланды, Тайланд — па 2, Венгрыя, Казахстан, Чэхія, Азербайджан — па 1. Таксама 35 700 вайскоўцаў атрымалі раненні, з якіх 34 900 з арміі ЗША[14]. Згодга з інфармацыяй Упраўлення па справах ветэранаў ЗША[15] і КВІР Ірана[16], рэальныя амерыканскія ваенныя страты ў 2,5 разы больш заяўленых, гэта значыць крыху больш за 11 тыс. чалавек.
Гл. таксама
правіць- Украінскія міратворцы ў Іраку
- Брыгада Плюс-Ультра
- Балгарскі ваенны кантынгент у Іраку
- Венгерскі ваенны кантынгент у Іраку
- Ваенны кантынгент Сальвадора ў Іраку
- Галандскі ваенны кантынгент у Іраку
- Грузінскі ваенны кантынгент у Іраку
- Дацкі ваенны кантынгент у Іраку
- Італьянскі вайсковы кантынгент у Іраку
- Польскі вайсковы кантынгент у Іраку
- Японскі ваенны кантынгент у Іраку
Зноскі
- ↑ В Ираке с 2003 года боевики убили 150 тысяч человек . Lenta.ru (9 ноября 2006). Праверана 13 жніўня 2010.
- ↑ Венгрия вывела свои войска из Ирака. Все 300 военнослужащих возвращаются домой // NEWSru.com, 21 декабря 2004
- ↑ В. П. Юрченко «Военно-политическая обстановка в Ираке (декабрь 2008 года)»
- ↑ "Вице-президент США провел в Багдаде церемонию смены миссии американских сил в Ираке". Жэньминь жибао. 2010-09-02. Архівавана з арыгінала 18 студзеня 2012. Праверана 9 студзеня 2020. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2012. Праверана 9 студзеня 2020.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2012. Праверана 9 студзеня 2020.
- ↑ "Вице-президент США официально объявил о начале в Ираке операции «Новый рассвет»". ИТАР-ТАСС. 2010-09-01.
- ↑ Anna Fifield. Contractors reap $138bn from Iraq war // «The Financial Times» от 18 марта 2013
- ↑ Война из пробирки. Зачем США на самом деле полезли в Ирак?
- ↑ …when we went in, there were three countries: Great Britain, Australia and the United States. That’s not a grand coalition. We can do better.
- ↑ Well, actually, he forgot Poland.
- ↑ Coalition Members (англ.). The White House (27 сакавіка 2003). — Члены коалиции. Праверана 28 лютага 2017.
- ↑ Costa Rica abandons US 'coalition of the willing' (англ.). ABC (18 верасня 2008). Праверана 28 лютага 2017.
- ↑ Beitrag zum ICRU Einsatz im Kosovo
- ↑ Официальная статистика Министерства обороны США от 31 марта 2014 (pdf-файл)
- ↑ iCasualties.org
- ↑ Рассекречены данные об количестве убитых в Ираке американцах. Потери оказались коллосальны.
- ↑ КСИР Ирана рассказал о реальных потерях США в Ираке и Афганистане