Брыгада Плюс-Ультра

Плюс-Ультра (ісп.: Plus Ultra) — назва воінскага кантынгенту пяці іспанамоўных краін, які дыслакаваўся ў Іраку падчас Іракскай вайны ў 20032004 гадах.

Плюс-Ультра
Гады існавання 20032004
Краіна
Краіны  Іспанія
 Дамініканская Рэспубліка
 Сальвадор
 Гандурас
 Нікарагуа
Падпарадкаванне Міжнародныя кааліцыйныя сілы ў Іраку
Колькасць 2500 чалавек
Дыслакацыя Ірак
Войны Іракская вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Альфрэда Кардона

Гісторыя правіць

Назва «Плюс-Ультра» з’яўляецца нацыянальным дэвізам Іспаніі. Брыгада была разгорнута на поўдзень ад г. Багдад у ліпені 2003 года, пры гэтым іспанцы грунтаваліся ў Аль-Кадысіі, а лацінаамерыканцы — у Эн-Наджафе[1]. За час службы «Плюс-Ультра» на акупаваных ёй тэрыторыях яшчэ не сфармаваўся партызанскі рух, таму ўзброеныя інцыдэнты былі рэдкасцю. Найбольш вядомае баявое сутыкненне з удзелам вайскоўцаў брыгады адбылося 4 красавіка 2004 года, у першы дзень шыіцкага паўстання, калі сальвадорскі патруль у Наджафе быў акружаны баевікамі «Арміі Махдзі». Атрад згубіў 1 байца забітым, пры 19, паводле даных Сальвадора, забітых баевікоў[2].

У красавіку 2004 года ўрад Іспаніі абвясціў аб вывадзе ў бліжэйшы час свайго вайсковага кантынгенту з Іраку. Гэта рашэнне было звязана з тэрарыстычнымі акцыямі ў Мадрыдзе 11 сакавіка. Услед за Іспаніяй аб вывадзе сваіх салдат абвясцілі Дамініканская Рэспубліка, Гандурас і Нікарагуа[3].

Такім чынам, брыгада «Плюс-Ультра» фактычна спыніла існаванне. У Іраку застаўся толькі сальвадорскі кантынгент (пакінуў краіну ў студзені 2009 года)[4].

Склад правіць

Брыгада ўваходзіла ў склад шматнацыянальнай дывізіі «Цэнтр-Захад» (пад камандаваннем Польшчы) і налічвала каля 2500 вайскоўцаў з Іспаніі, Дамініканскай Рэспублікі, Сальвадора, Гандураса і Нікарагуа (іспанцы складалі каля паловы асабовага складу). Іспанскія войскі мелі 1300 чалавек[5]. Да гэтага кантынгенту далучыліся некалькі цэнтральнаамерыканскіх краін з прыкладна 1200 вайскоўцамі: 380 вайскоўцаў з Сальвадора, 368 вайскоўцаў з Гандураса, 302 вайскоўцы з Дамініканскай Рэспублікі і 230 вайскоўцаў з Нікарагуа.

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

  1. Badcock James. From Paul Bremer, a belated swipe at Spain. The Daily Star (2006). Праверана 24 лютага 2012.
  2. Rodríguez C (2004). "The absurdity of fighting in Iraq". National Catholic Reporter. Праверана 2012-02-24.
  3. "Spanish defense minister: No more troops for Iraq". Deseret News. 2004. Праверана 2012-02-24. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2018. Праверана 6 мая 2022.
  4. El Salvador Dispatches New Contingent to Iraq. Scoop World Independent News. Праверана 24 лютага 2012.
  5. https://web.archive.org/web/20120702032353/http://www.portalcultura.mde.es/Galerias/revistas/ficheros/R_Ejercito_756_2004.pdf

Спасылкі правіць