Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі

Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (перс.: سپاه پاسداران انقلاب اسلامی — Sepâh-e pâsdârân-e enqelâb-e Eslâmi, Сэпахе пасдаране энгелабе эсламі, скар. КВІР, сустракаюцца абазначэння Рэвалюцыйная гвардыя[3][4] і Пасдаран[5]) — элітнае іранскае ваенна-палітычнае фарміраванне, створанае ў 1979 годзе з ваенізаваных атрадаў ісламскіх рэвалюцыйных камітэтаў, прыхільнікаў лідара іранскіх шыітаў вялікага аяталы Хамейні. Арганізацыя прымала актыўны ўдзел у ірана-іракскай вайне, а таксама ў стварэнні партыі «Хезбала». Афіцыйна з’яўляецца часткай узброеных сілаў Ірана.

КВІР
перс.: سپاه پاسداران انقلاب اسلامی
Гады існавання з 1979 года
Краіна Сцяг Ірана Іран
Уваходзіць у Узброеныя сілы Ірана
Тып ваенізаваная арганізацыя, спецыяльная служба[d] і узброеныя сілы
Складаецца з
Колькасць ~125 000[1]
Удзел у Ірана-іракская вайна, Грамадзянская вайна ў Ліване[2], Ірана-курдскі канфлікт, Канфлікт у Белуджыстане, Грамадзянская вайна ў Сірыі, Грамадзянская вайна ў Іраку
Вядомыя камандзіры Вышэйшы кіраўнік Ірана[d]
Сайт sepahnews.com (перс.)

Задачы і функцыі

правіць

КВІР прызначаны для абароны ісламскай рэвалюцыі Ірана і яе заваёў[6] (па рашэнні Вышэйшага савета абароны, Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР) «аказвае садзейнічанне арміі ў справе абароны незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы і ісламскага рэспубліканскага ладу»), распаўсюджвання панавання ісламу ў самой Ісламскай Рэспубліцы Іран (ІРІ) у рамках дзеючай Канстытуцыі, пастаяннага садзейнічання ажыццяўленню мусульманскіх ідэй у свеце, вядзенне барацьбы з «падрыўнымі элементамі ўнутры ІРІ, якія выступаюць супраць ісламскай рэвалюцыі», правядзення выратавальных аперацыях у выпадку стыхійны бедстваў, аказанне дапамогі сілам аховы грамадскага парадку, у тым ліку ў справе забеспячэння бяспекі дзяржаўных устаноў, рэлігійных і палітычных дзеячаў, аказання дапамогі органам разведкі і контрразведкі, узмацнення ўзброеных сіл ІРІ пры ўзаемадзеянні з вайсковымі падраздзяленнямі, стварэння і ваеннай падрыхтоўкі народнага апалчэння — Басідж.

Складаюцца з сухапутных, ваенна-марскіх, паветраных сіл і народнага апалчэння. У 1988 годзе агульная колькасць складала больш за 350 тысяч чалавек[7].

Узбраенне

правіць

У КВІР каля 470 танкаў (Т-55, Тып-69, Т-62, Т-72, Чыфтэн), 366 гармат палявой артылерыі, 40 РСЗА, 140 адзінак зенітнай артылерыі, 620 БМП і БТР, 300 баявых і 100 ваенна-транспартных самалётаў (F-4, F-5, F-14, Боінг-707, Боінг-737, Боінг-747, Су-24, МіГ-29), 3 падводныя лодкі, 3 звышмалыя падводныя лодкі, 3 фрэгата з кіраванай ракетнай зброяй (КРЗ), 2 карветы, 20 ракетных катэраў, больш за 20 тарпедных катэраў, 13 дэсантных караблёў, 6 катэраў на паветраных падушках, 3 мінна-тральных караблі, 28 дапаможных судоў[8][9].

Штогод 9 кастрычніка (17 мехра па іранскаму календары) ў Іране адзначаецца Дзень Корпуса Вартавых Ісламскай Рэвалюцыі.

Крыніцы

правіць
  1. Вашингтон нашёл ещё одну армию террористов
  2. Ostovar, Afshon P.. Guardians of the Islamic Revolution Ideology, Politics, and the Development of Military Power in Iran (1979–2009) (PhD Thesis). University of Michigan (14 кастрычніка 2009). Праверана 26 July 2013.
  3. Отряды революционной гвардии Ирана высадились в Ливане Архівавана 27 верасня 2020.
  4. Духовный лидер Ирана призвал гвардию не мешать политикам
  5. Маурицио Молинари | La Stampa: Inopressa :: Война Обамы против империи Пасдаран, 11 февраля 2010
  6. Пиотровский, Прозоров 1988, с. 183, Статья 150.
  7. Пиотровский, Прозоров 1988, с. 183.
  8. Сумбатян Ю. Г.Воины «мировой исламской революции»(недаступная спасылка)// НГ-Независимое военное обозрение от 24.08.2001 Автор — доктор философских наук, профессор, полковник в отставке (копия статьи)
  9. Вооружённые силы и Сухопутные войска Ирана Архівавана 17 красавіка 2009.//Портал War On-Line,12.03.2002 г.

Літаратура

правіць
  • Пасдар // Ислам: Словарь атеиста / Авксентьев А. В., Акимушкин О. Ф., Акиниязов Г. Б. и др.; под общ. ред. Пиотровского М. Б., Прозорова С. М.. — М.: Политиздат, 1988. — С. 183. — 254 с. — 200 000 экз. — ISBN 5-250-00125-4.

Спасылкі

правіць