Узброеныя сілы Ірана
Узброеныя сілы Ісламскай Рэспублікі Іран (перс.: نيروهای مسلح جمهوری اسلامی ايران) — сукупнасць войскаў Ісламскай Рэспублікі Іран, прызначаная для абароны свабоды, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы.
Узброеныя сілы Ірана |
---|
Арганізацыя
правіцьКамандаванне УС ажыццяўляе аб’яднаны Генеральны штаб, вярхоўным галоўнакамандуючым з’яўляецца Вышэйшы кіраўнік Ірана. Ва ўмовах надзвычайнага становішча ў распараджэнне ваеннага кіраўніцтва паступаюць таксама сілы аховы правапарадку, якія ў мірны час падпарадкоўваюцца Міністэрству ўнутраных спраў[1].
Узброеныя сілы дзеляцца на два элемента: Армія Ірана і Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР). Яны маюць уласныя сухапутныя войскі, ваенна-паветраныя і ваенна-марскія сілы. Фармуюцца па прызыўным прынцыпе (з 18 гадоў, тэрмін службы — 21 мес.). У склад КВІР уваходзіць структура, якая выконвае стратэгічныя разведвальна-дыверсійныя функцыі — сілы спецыяльнага прызначэння «Кодс», а таксама сілы супраціву «Басідж». У задачы апошняга ўваходзіць заклік, прапаганда і ажыццяўленне падрыхтоўкі грамадзянскага насельніцтва, кантынгенты якога ў выпадку пачатку баявых дзеянняў ідуць на даўкамплектаванне часцей КВІР і фарміраванне новых баявых падраздзяленняў апалчэння[1].
Узбраенне
правіцьНа ўзбраенні (станам на 2021 год) знаходзілася ад 1500 да 1600 танкаў, 2345 бронемашын (БМ) і 1900 розных тыпаў пускавых ракетных установак. Танкавы парк складаецца ў асноўным з састарэлых узораў. У баявым складзе ВПС Ірана налічваецца больш за 260 баявых самалётаў і больш за 110 самалётаў дапаможнай авіяцыі. Карабельны склад складаецца з шасці фрэгатаў, трох карветаў, некалькіх дзесяткаў вартавых караблёў, тральшчыкаў і сотняў катэраў розных класаў[2].
Колькасць
правіцьНа 2020 год у іранскіх УС складаліся 610 тысяч чалавек. Яшчэ 350 тысяч знаходзіліся ў рэзерве[3].
Бюджэт
правіцьЗа 2019 год улады Ірана выдаткавалі на патрэбы Узброеных Сіл 17,4 млрд долараў ЗША, што склала 3,8% ад усяго бюджэту краіны[3].
Ідэалагічная работа
правіцьВажнае месца ў сістэме рэлігійных і палітычных органаў займае апарат ісламскіх назіральнікаў, які ўяўляе сабой, па сутнасці, інстытут ісламскіх паліткамісараў ва Узброеных сілах. Непасрэдную адказнасць за маральна-палітычны стан, рэлігійную, ідэалагічную і псіхалагічную падрыхтоўку асабістага складу нясуць камандзіры ўсіх ступеняў, вайсковыя мулы, пасады якіх прыроўнены да афіцэрскіх, і асабістыя прадстаўнікі духоўнага лідара. Рэлігійна-ідэалагічныя кадры для Арміі і КВІР рыхтуюцца на вышэйшых тэалагічных курсах у гарадах Кум і Тэбрыз. Уся сістэма палітыка-ідэалагічных інстытутаў, якія складаюць рэлігійна-ідэалагічны апарат Узброеных Сіл, распаўсюджваецца і дзейнічае як па гарызанталі (Армія, КВІР), так і па вертыкалі (ад вышэйшага камандавання да радавых)[4].
Ролю шыіцкіх палітыка-ідэалагічных органаў на працягу ўсёй гісторыі ісламскай рэспублікі, і асабліва ў першыя яе гады, была і застаецца вельмі значнай. Ваенна-палітычнае кіраўніцтва Ірана дэкларуе палажэнне аб тым, што ўзброеныя сілы краіны знаходзяцца па-за палітыкай і прызначаны толькі для выканання знешніх функцый. Афіцэрскаму складу катэгарычна забараняецца прымаць удзел у дзейнасці любых палітычных партый і арганізацый, нават ісламскага толку. У цэлым служба ва ўзброеных сілах Ірана з’яўляецца дастаткова прэстыжнай для большай часткі насельніцтва краіны[4].
Зноскі
- ↑ а б Валерий Корнеев. Мощь Востока: каков военный потенциал Ирана // ТАСС, 17 апреля 2016.
- ↑ С. Иванов. Вооружённые силы Ирана (2021) // Зарубежное военное обозрение. - 2021. - №4. - С. 10-17.
- ↑ а б IISS (2020). The Military Balance 2020. Routledge. ISBN 978-0367466398.
- ↑ а б Полковник А.Ребров. ВВС Ирана Архівавана 17 сакавіка 2022. // Зарубежное военное обозрение. — 2015.